Рэдактар уплывовага амерыканскага фотачасопіса "Afterimage" Грант Кестэр (Kester), аўтар эсэ "Погляд з Захаду", аналізуючы савецкую фатаграфію, сканцэнтраваў сваю ўвагу на мінскай школу фатаграфіі. ЁН адзначае высокі тэхнічны ўзровень і наватарскае выкарыстанне многіх старых тэхнік апрацоўкі здымкаў, знаходзіць шмат аналогій у працах беларускіх і амерыканскіх фатографаў-авангардыстаў.
У альбоме змешчаны фатаграфіі шаснаццаці мінскіх аўтараў: Галіны Маскалёвай, Івана Пятровіча, Вадзіма Качана, Уладзіміра Шахлевіча, Ігара Саўчанкі, Алены Мулюкінай, Аляксандра Сіняка, Сяргея Кажамякіна, Сяргея Кавалёва, Уладзіміра Парфянка, Генадзя Родзікава, Валерыя Лабко, Сяргея Сукавіцына, Аляксея Паўлюця, Аляксея Ільіна, Генадзя Слабоцкага.
Г. Кестэр сярод актаў У. Шахлевіча найбольш вылучае здымкі аголенай мужчынскай постаці ў адчайнай позе пасярод пустыні. Фотаздымак дадаткова апрацаваны віражом так, што фігура быццам ахоплена полымем альбо выпраменьвае нешта падобнае на аўру.