Галерея NOVA

Открытие Америк.

Кирилл Гончаров – Открытие Америк.
Выставка фотографий Кирилла Гончарова.

Каждый человек когда-нибудь открывает для себя свою Америку. Для меня первое такое открытие произошло еще в детстве, когда вместе с литературными героями Джека Лондона и Марка Твена я путешествовал по Клондайку и Миссисипи. Позже я открыл для себя Америку джаза, блюза и, конечно же, Америку рок-н-ролла. Да, перед этим была еще и киношная Америка с ее бравыми ковбоями и бесстрашными индейцами. Какой мальчишка не был в них влюблен?

Прошли годы, и вот в 2002–2003 году произошло открытие еще одной Америки – реальной Америки, увиденной через объектив моей фотокамеры. Нью-Йорк. Мегаполис. Более 100 фотогалерей. Около 50 тысяч фотографов. Город фотографов. Город фотографии. На моих снимках – разные районы города, разные жизненные ситуации. Мне интересна жизнь маленьких людей в огромном городе. Возможно, мне открылась не та Америка, которую я знал в детстве, а совсем другая Америка. Моя фотографическая Америка.

Кирилл Гончаров.


Реальность мегаполиса, каким является Нью-Йорк, на этих фотографиях кажется вторичной. Первичны соотношения света и тени, горизонта и диагонали, сложных линий и контуров, которые делают каждую фотографию образом «в себе». Референция к реальному миру, который был остановлен и откадрирован фотографией, – это лишь один из способов восприятия. Однако реальность, сфотографированная таким образом, получает дополнительную глубину, она обогащается за счет того, что мимолетные и не всегда считываемые в жизни микро-события, микро-отношения между людьми, средой и предметами удерживаются и переходят в пространство иной природы – визуальной самодостаточности кадра.

Композиционными элементами в этом пространстве служат не только границы света и тени, но также линии взглядов и жестов; их пересечение обретает особый смысл. Его создает фотография, когда выявляет своеобразные визуальные зацепки между когда-то независимыми потоками событий реального мира.

Тот факт, что это Нью-Йорк, а не маленький провинциальный город какой-либо страны, создает особый контрастный фон для такой фотографии, но это не меняет ее сути. Эта фотография оперирует на той волне антропономичности города, которая и манхэттенские небоскребы, и гудзонские мосты измеряет в единицах человеческого присутствия. На этой волне «Америка» не способна удержать свою единичность и распадается на множество соразмерных человеческим масштабам бытия «америк».

Нелли Бекус.

Кирилл Гончаров – Открытие Америк.
Кирилл Гончаров – Открытие Америк.
Кирилл Гончаров – Открытие Америк.
Кирилл Гончаров – Открытие Америк.
Кирилл Гончаров – Открытие Америк.
Кирилл Гончаров – Открытие Америк.
Кирилл Гончаров – Открытие Америк.
Кирилл Гончаров – Открытие Америк.

Быць і бачыць іншае.

Мастацтва. Жнівень 2008.
Андрэй Корбут.
У галерэі «NOVA» адбыўся паказ цыкла фатаграфій Кірылы Ганчарова, прысвечаных Нью‑Ёрку. Выкананая ў прывычным жанры «хаджэння за тры моры», выстава дае магчымасць усвядоміць, у якой меры фатаграфія раэгуе на змяненні нашых уяўленняў у сферы «сваё/чужое» і ўплывае на гэтыя змяненні. Праект Ганчарова – спроба даследаваць функцыі фатаграфіі як кропкі зʼяднання нашых вобразаў прасторы і той своеасаблівай рэальнасці, якая зʼяўляецца прадуктам паўных дзеянняў, а не проста кантэкстам іх увасаблення.
«Адкрыццё Амерыкі» Кірылы Ганчарова – гэта не адкрыццё «амерыканцаў» ці «амерыканскай культуры». Гледзячы на здымкі, ловіш сябе на адчуванні, што пэўныя мясціны табе знаёмыя. Пазнавальныя вуліцы Нью‑Ёрка, паркі, помнікі, часам нават людзі. Як жа можна адкрыць краіну, ужо адкрытую для нас, прычым неаднойчы? Фатограф прапануе свой шлях – праз усведамленне, што Амерыка не адна, іх шмат, прычым шматстайнасць Амерык – гэта не шматстайнасць індывідуальных уяўленняў пра Амерыку.

На здымках Ганчарова людзі са сваімі перажываннямі і дзеяннямі не іграюць ролю той прызмы, праз якую мы зможам нешта зразумець. Людзі самі аказваюцца ў фокусе гэтай прызмы, становяцца прадуктам існавання Амерык. Што ж фатаграфуецца? Прастора, з якой можна нешта зрабіць. І менавіта гэты фатаграфічны актывізм, а не абʼект фатаграфавання, дазваляе нам успрымаць кожны здымак так, быццам мы глядзім у відашукальнік фотаапарата ў момант здымкі. І менавіта ён праводзіць мяжу паміж фатаграфіяй турыстычнай і фатаграфіяй даследчай.

Вось мы бачым азіяцкіх турыстаў, адзін з якіх здымае двух іншых на фоне парома. Непадалёк знаходзіцца бінакуляр, відаць, для разглядвання статуі Свабоды. І гэты аптычны апарат цалкам змяняе наша ўспрыманне здымка. Турысты аказваюцца адным з элементаў Амерыкі бачнай, якую назіраюць з мэтай «увасаблення» і «ўражання». Яны трапляюць на шляхі, прызначаныя для погляду, на гатовыя маршруты зроку. Яны проста іх аб’ектывуюць. Дзеянне іншага кшталту мы знаходзім на здымку, дзе два пешаходы сфатаграфаваны ў момант руху. Дрэва, што падзяляе здымак на два «рэкламныя акенцы» ў сцяне, падкрэслівае ўпарадкаванасць хадзьбы – не ў сэнсе яе мернасці, а ў сэнсе ўбудаванасці ў вуліцу, у рух свайго і чужога цела. Дзеянне, якое чыніцца з прасторай, аказваецца дзеяннем, што параджае прастору. На гэты парадак накладаецца яшчэ адзін – фатаграфічны, і ён робіць Амерыку Ганчарова звышупарадкаванай. Гэта азначае, што мы можам толькі ўгадаваць парадак, але не бачыць яго непасрэдна.

Такім чынам, першы спосаб адкрыцця Амерык – памнажэнне праз дзеянне. Другі – набыццё непрыкметнасці. Фатограф становіцца нябачным, але для гэтага яму не патрэбна маскіравацца, наадварот: ён мусіць «стаць як усе». У вялікім горадзе чалавека перастаюць заўважаць, калі ён «разганяецца» да поўнай хуткасці, якая супадае з хуткасцю патоку прахожых ці машын. Той, хто спыняецца, адразу апыняецца ва ўладзе тых позіркаў, якія на яго скіраваны. Цяпер ён глядзіць не сваімі, а чужымі вачыма. Фатограф павінен стаць незаўважным, інакш яго фотаапарат перастане працаваць.

Але як можна набраць патрэбную хуткасць, не растварыўшыся ў ананімнасці горада і адначасова захаваць ананімнасць фатаграфіі? Як і любы першаадкрывальнік, фатограф выбірае сярод трох стратэгій: ён становіцца ці калекцыянерам, ці каланізатарам, ці туземцам. У першым выпадку ён збірае калекцыі – твары, сітуацыі, адчуванні. У другім яго задача – захапіць і змяніць тэрыторыю: ён фатаграфуе, каб свет выглядаў іначай. У трэцім – фатограф «прыжываецца» на месцы, але паколькі першапачаткова ён быў «чужым», то не можа цалкам стаць «сваім». Яго чужароднасць зʼяўляецца неад’емным элементам той рэальнасці, месца ў якой ён займае, і менавіта яна дазваляе яму «бегчы разам з усімі», але бачыць пры гэтым зусім іншае.

Але калі ён аказваецца бліжэй да Амерык, дык, як ні парадаксальна, аказваецца бліжэй і да нас, да каго вяртаецца пасля вандровак. Глядач разумее: тое, што ён бачыць на фатаграфіях, – не экзатычны звычай ці дзікія людзі. Глядач бачыць, што з усім гэтым можна неяк суадносіцца: любіць і ненавідзець, чытаць і разглядаць. Ці зʼяўляецца фатаграфаванне адным з падобных дзеянняў? Так і не так. Так – бо фатограф маніпулюе фотакамерай. Не – паколькі фатаграфія – гэта дзеянне ўсіх дзеянняў, што амаль механічна ператварае субстанцыю аднаго дзеяння ў субстанцыю іншага, напрыклад, дзеянне ўсмешкі дзіцяці ў дзеянне наведвання выставы «Адкрыццё Амерыкі». Кірыла Ганчароў пабываў там, дзе не быў ніводны з нас, і бачыў тое, чаго не бачыў ніхто. І цяпер ужо мы становімся героямі яго вандровак.
Обзоры Публикации