Мастацтва. Жнівень 2008.
Андрэй Корбут.
У галерэі «NOVA» адбыўся паказ цыкла фатаграфій Кірылы Ганчарова, прысвечаных Нью‑Ёрку. Выкананая ў прывычным жанры «хаджэння за тры моры», выстава дае магчымасць усвядоміць, у якой меры фатаграфія раэгуе на змяненні нашых уяўленняў у сферы «сваё/чужое» і ўплывае на гэтыя змяненні. Праект Ганчарова – спроба даследаваць функцыі фатаграфіі як кропкі зʼяднання нашых вобразаў прасторы і той своеасаблівай рэальнасці, якая зʼяўляецца прадуктам паўных дзеянняў, а не проста кантэкстам іх увасаблення.