Галерея NOVA

Избранное.

Творчество Михаила Гаруса хорошо известно не только белорусскому зрителю, но и любителям фотографии в далеком зарубежье. Хочу напомнить, что фотографии Михаила были отмечены финскими кураторами – организаторами фотографической выставки «Новая советская фотография» в самом конце 1980-ых гг. Некоторые фотографии Михаила были опубликованы в финском фотографическом журнале «Valokuva» и в фотоальбоме «Инаковидящие» хельсинкского издательства «Нос Гоголя», которые сопутствовали этому выставочному проекту. Выставка «Новая советская фотография» была показана в странах Скандинавии и имела там большой успех.

Из серии ретроспективных выставок «белорусская творческая фотография 1980 – 90-ых гг.».

Это было время настоящего фотографического бума в республиках бывшего СССР. И Минск по праву считался одной из некоронованных столиц новой (перестроечной) советской фотографии. Разумеется, была в этом и заслуга Михаила, чьи фотоработы и чья творческая активность оказали влияние на фотографический ландшафт белорусской столицы конца 1980-ых – начала 1990-ых. И сегодняшняя выставка убедит вас в оригинальности и самобытности авторского почерка Михаила Гаруса. Он один из немногих, кто обратился к архаичному, почти забытому методу контактной печати, который позволяет достичь особой пластичности фотографического изображения.

Простые до банального предметы быта, освещенные живым лучом солнечного света, заглянувшего в кухонное окно, неспешно зафиксированы фотографом при помощи павильонной камеры. В руках фотографического кудесника предметы эти претерпевают неожиданные метаморфозы. То они вдруг проявляют скрытое в них благородство формы, то неожиданно завораживают зрителя магией новых смыслов.

Три с небольшим десятка черно-белых и цветных фоторабот, безусловно, лишь малая часть творческого багажа Михаила Гаруса, но они наглядно демонстрируют серьезность авторских интенций и зрелость фотохудожника.

Оглядываясь сегодня назад, можно утверждать, что, в отличие от 80-ых, 90-ые годы прошли под знаком индивидуализации творческого процесса среди молодых белорусских фотографов. Неформальные творческие объединения, в недрах которых и рождалось новое искусство, в большинстве случаев не выдержали испытаний новой реальностью. Открытость западному миру с его консумеристскими приоритетами сыграло свою роковую роль. В отдельных случаях «ориентация на запад» принесла авторам и индивидуальную известность, и вожделенную респектабельность, и даже определенные материальные блага. Но в целом белорусская творческая фотография проиграла, поскольку лишилась своей питательной среды: дух конкуренции напрочь разрушил микрокосм неформальных творческих коллективов – основных двигателей нового искусства на этой территории.

Бесспорно, 90-ые годы в белорусской фотографии были обильными и плодотворными в творческом плане, и задуманная галерей ретроспектива фотовыставок призвана это продемонстрировать прежде всего неофитам творческой фотографии. Однако все же я возьму на себя смелость утверждать, что это было бесплодное время, не породившее ни мощного движения последователей, ни создавшего механизма легитимизации творческой фотографии в Беларуси. Наработанный творческий потенциал в перестроечные и пост-перестроечные годы безвозвратно растерян. Белорусская фотография в начале нового столетия опять оказалась у «разбитого корыта», и тем, кто придет на смену беспокойным «восьмидесятникам», придется опять начинать все с самого начала.

Владимир Парфенок
руководитель галереи Nova.

Фота на памяць.

Газета «Культура», 2003.
Выстаўка фотамастака Міхаіла Гаруса ў галерэі візуальных мастацтваў «Nova» стала не проста падзеяй тыдня, а падзеяй года. У сценах гэтага «культавага месца» сабраўся бамонд фотамастацтва, каб, нарэшце, … пахаваць альбо вярнуць з клінічнай смерці беларускае фота.

Публіка не абмежавалася толькі выбранымі творамі Міхаіла Гаруса; з вялікім энтузіязмам быў успрыняты і яго артыкул «Творчая фатаграфія як першы прадстаўнік тэхнічных відаў мастацтва…», які акрэсліў крызіснае становішча сучаснага фота і папраўдзе ўскалыхнуў прысутных. Але ж жарсці, што палыхнулі сярод фатографаў наконт пошукаў выхаду з крызіснай сітуацыі, насамрэч і з’явіліся той самай працэдурай «пускання крыві» хвораму, пасля якой – ці выздараўленне, ці лятальны зыход.

Сёння ў зале «V.I.P.» – фотамастак Міхаіл Гарус, вядомы не толькі беларускаму «зорнаму пакаленню» фотамайстроў 80-х, але і замежным творцам. Фатограф, які можа рабіць фотаздымкі як у стылі мінімалізму, так і ў імпрэсіяністычнай манеры à la Сёра. Мастак, які пакуль перакананы, што мастацтва беларускай фатаграфіі рашуча памірае.

– Міхаіл, перш чым перайсці да вашага меркавання, некалькі слоў пра выставу…

– Ідэя стварыць яе нарадзілася ў нас у дыскусіі з Уладзімірам Парфянком, кіраўніком галерэі. У нас з’явілася думка паказаць рэтраспектывы беларускага фотамастацтва амаль з пачатку 60-х гадоў. Першая выстаўка была Вадзіма Качана, цяпер мая, і спадзяёмся, што да гэтай справы падключацца іншыя мастакі, якія ўжо не бачаць сэнсу ў тым, каб выстаўляцца. Але мне здаецца, што задумка вельмі добрая: неабходна прадэманстраваць людзям, якія цікавяцца фатаграфіяй, маладым аўтарам, што Мінск – гэта не такое ўжо дрэннае месца.

Нагадаю, што ў 80-я ён лічыўся некаранаванай сталіцай фотамастацтва. І маскоўскія аўтары лічылі за гонар выстаўляцца ў нас.

– Да якога перыяду адносяцца вашы працы?

– Гэтыя працы датаваны 87–90-мі гадамі. Невыпадкова Уладзімір вырашыў зрабіць серыю рэтраспектыўных выставак, бо, як ён лічыць – і я з ім цалкам згодны, – гэта лепшыя фота да нашага часу.

– На вашу думку, сёння фотамастацтва Беларусі перажывае вялікі крызіс?

– Па-першае, яго відавочная прыкмета – адсутнасць выдатных аўтараў. Гэта галоўнае. Напрыклад, пакуль нам не ўдалося падабраць нават 13 фотапрац у фотакалендар для нашых крам «Фокус». А па-другое, фотамастацтва на сённяшні дзень знаходзіцца на перыферыі ўвагі і застаецца свайго кшталту «папялушкай» сярод астатніх відаў культуры. Адбываецца неразуменне спецыфікі фатаграфіі: нават у замежных краінах не знойдзецца аўтара, які поўнасцю існуе выключна на сродкі ад творчай фотапрацы. А што ўжо казаць пра нашы ўмовы!

Тыя часы, калі фатограф мог зарабляць грошы тым, што яго выставу вазілі па Савецкім Саюзе, даўно сышлі ў нябыт. Дарэчы, самай наведваемай з нядаўніх выставак была дэманстрацыя фота часопіса «Playboy»: 200 чалавек штодзень. А між іншым, такая наведвальнасць была звычайнай у сярэдзіне 80-х.

– Але ж, нягледзячы на пэўныя эканамічныя цяжкасці, якія, дарэчы, актуальныя цяпер для ўсіх, фатаграфія мае на ўвазе творчы погляд мастака. Гэта мастацтва ў першую чаргу…

– Канешне. Гэта афіцыйна прызнаецца ўсімі краінамі і ўсімі грамадствамі, але ва ўяўленнях людзей, якія лічаць, што разбіраюцца ў мастацтве, гэтага не адбываецца. Нават на падсвядомым узроўні. Што ўжо казаць пра абывацеля. Маўляў, фотатворчасць – гэта ўмелае выкарыстанне фотакамеры. «Вы націскаеце піпачку. Мы робім усё астатняе!» – такі лозунг прапагандуе, напрыклад, «Кодак». Адбываецца падмена паняццяў «зроблена пры дапамозе машыны» і «зроблена машынай».

Паглядзіце, літаральна не было выпадкаў, калі наведнікі фотакрам прызналі б уласнае няўменне пры няўдалым здымку. Звычайна ў гэтым вінавацяць альбо супрацоўнікаў крамы, альбо абсталяванне. На іх думку, усё павінна зрабіць машына.

Калі ласка, яшчэ два цікавыя факты: сярэднестатыстычны жыхар Расіі штогод траціць на сямейныя фотаздымкі суму, роўную пляшцы гарэлкі. Другое: апытанне нашых пакупнікоў фотатавараў паказала, што каля 80 % з іх лічаць непатрэбным выраб фатаграфій больш чым звычайнага фармату. Ці гэта не сведчыць пра тое, што сярод нашых людзей няма культуры і традыцыі захавання нават уласных выяў у рамках на сцяне? І адкуль тады можа ўзнікнуць сур’ёзная цікавасць да выставачных прац фатографаў?

– Але ж узрастае цікавасць да лічбавага фота. Многія мастакі не лічаць ганебным паспрабаваць сябе ў гэтым «жанры»… Ці не садзейнічае лічбавы «бум» росту папулярнасці фотамастацтва?

– На мой погляд, лічбавае фота – гэта не фотамастацтва. Тэхніка не павінна падмяняць мастака. Дзякуючы лічбавым фотакамерам адбываецца дыскрэдытацыя працэсу фотаздымкі: таямніцу гэтага працэсу замяняюць тэрмінам «увод выявы». І мяркую, што з лічбавай фотакамерай можа адбыцца тое, што ўжо адбылося з лічбавым гуказапісам.

У свой час было вырашана, што чалавек не здольны чуць больш высокія гукі, чым частатой у 20 кГц. І стандарт запісу выкрэсліваў гукі за гэтай мяжой. Між тым як, напрыклад, на вінілавым дыску гэтыя гукі захоўваліся. Таму старым кружэлкам і было ўласціва такое «паветранае» гучанне. Сёння, нарэшце, праз 20 гадоў уведзены новы стандарт DVD-Audio, які захоўвае гук утрая больш высокай частаты.

Можна толькі пасумаваць наконт мінулага часу, які мы патрацілі на тое, каб слухаць музыку на звычайных аўдыёкампактах. Магчыма, і праз пэўную колькасць гадоў лічбавыя фотаздымкі будуць таксама прызнаны недасканалымі. Магчыма, паўнавартаснае выяўленне будзе складацца не менш як з мільярда кропак і мець значна большую глыбіню колеру. А між тым плёначная фатаграфія ўжо даўно забяспечвае такую магчымасць.

– На ваш погляд, сапраўднае фотамастацтва больш чалавечнае?

– Так. Аніякі камп’ютар не выправіць няўдала зроблены кадр. Самае сумнае, што знікла тая былая атмасфера і дух захаплення фотамастацтвам. Эканамічныя прычыны тут таксама не апошнія, але ўсё хаваецца ў тым духу цікавасці.

У Маскве сёння, дарэчы, пачаўся росквіт фатаграфіі. Напрыклад, вялізная наведвальнасць выставы фатографа Ньютана. Людзі гатовыя стаяць у чарзе, каб паглядзець на тыя працы, якія прыносяць добрыя грошы. Працуюць біенале, дзе можна знайсці любую тэхніку…

– Але няўжо сённяшняя фатаграфія не мае нічога наватарскага?

– Не так важна быць наватарам. Важна, каб праз усе гэтыя тэхнічныя сродкі аўтар набыў сябе. Бо зрабіць адкрыццё магчыма толькі ў навуцы. Калі б Планк напісаў пэўную формулу за дзень раней за Ньютана, гэта была б формула Планка. Тут ён спазніўся. А ў мастацтве ў розных краінах могуць рабіцца блізкія рэчы, і пры гэтым кожная зробленая праца будзе асобнай планетай. Не так важна вынайсці новую тэхніку і новы падыход. Важна ствараць сваю планету. Іх пакуль я не бачу.
Обзоры