Мастацтва. №8, 2007.
Валерый Лабко.
Нагодай для гэтай шматпланавай размовы стала выстава беларускіх фотаграфаў «IDEE FIXE», якая адбылася ў Каўнасе і мела рэспубліканскі характар. Арганізатары і куратары выставы Дзмітрый Кароль і Уладзімір Парфёнак ставілі задачу паказаць шлях, які прайшла беларуская фатаграфія за 25 гадоў свайго развіцця.
Існаванне адметнай фатаграфічнай мовы сёння выпрабоўваецца на трываласць. Нездарма многія мэтры сучаснай фатаграфіі прадказваюць, што ўзровень тэхнікі будзе ўзрастаць, якасць здымка – паляпшацца, а фатаграфічнае мысленне – паступова знікаць. Засведчыць гэты момант пераходу і вызначыць асаблівасці сучаснай фатаграфічнай мовы – адна з мэт публікацый.