Галерея NOVA

Зроблена ў Беларусі | Made in Belarus.

Филипп Эрбе.
Во время многочисленных путешествий по странам бывшего СССР я был особенно пленён Беларусью, где я побывал уже шесть раз. Вот почему в 2007 году я решился приступить к работе над новой серией фотографий, посвящённой исключительно этой стране. И это стало для меня в некотором роде необходимостью.

По правде говоря, речь идёт не о более или менее объективном фоторепортаже, который я хотел бы сделать. К тому же на самом деле я не являюсь репортёром. Нет, я предпочитаю отдаться постепенному проникновению в себя «атмосферы» страны и незапланированных встреч. Так что я говорю скорее о проекте, вдохновлённом самой Беларусью, произошедшем в Беларуси, «сделанном» Беларусью — как это можно увидеть на красно-зелёных этикетках различных белорусских товаров с надписью на белорусском языке «зроблена ў Беларусі».

Беларуси, как любимой женщине, я приписываю самые разные качества. Белорусы обаятельны, страна спокойная, чистая и безопасная. Это очень сильно контрастирует со странами Западной Европы и Северной Америки, как правило не самыми чистыми, более агрессивными и с не всегда великодушными и благородными жителями.

Как правило, страны Западной Европы и Северной Америки имеют однобокое представление о странах бывшего СССР, и западные фотографы тиражируют всегда одни и те же однотипные и банальные штампы упадка, серости и уныния. Беларусь там также мало известна и чаще всего — только с плохой стороны.

В визуальном плане многие вещи здесь притягивают мой взор: и красивые деревни, и опрятность городов с советской архитектурой, которую я нахожу весьма интересной, и женщины. Они мне очень интересны. Даже если они живут в непростой экономической ситуации, они не сдаются: они одеваются с изысканностью и остаются верны своей женственности. В них одновременно чувствуется и кротость, и нрав.

Мне очень важно сопоставить моё видение Беларуси с видением её жителей, и это я намереваюсь сделать с помощью этой экспозиции в минской галерее визуальных искусств Nova.

«Больш нідзе я не сустракаў такіх добрых людзей».

Філіп Эрбе.
Філіп Эрбе – фатограф далікатны. Уважлівы, тонкі, які сумяшчае ў сваіх творах прастату і тонкасць, дзіцячае замілаванне і разуменне свету, уласцівае людзям праніклівым і мудрым. Фатограф, які бачыць у простых рэчах ціхае дзіва.

Бельгійскі фотамастак ужо быў у Беларусі, прытым перасякаў мяжу нашай краіны нават не аднойчы, але гэтым разам ён прыехаў з дакладнай мэтай: зрабіць выставу аб краіне, якая натхніла яго надзвычай. «Падчас папярэдніх візітаў я проста закахаўся ў Беларусь, – прызнаецца мастак, – і маё сэрца падказала мне, што я павінен зрабіць праект аб вашай краіне. Праект, які будзе называцца “Зроблена ў Беларусі” і які, натуральна, будзе рабіцца ў Беларусі».

За хвіліны яго адпачынку паміж паездкамі па беларускіх гарадах карэспандэнту «К» удалося пагаварыць з фотамастаком пра ідэю будучай выставы, прыгажосць славянскіх жанчын і сучаснае фотамастацтва.

– Філіп, вы пабывалі ў многіх краінах былога Савецкага Саюза, ды ўсё ж вырашылі зрабіць выставу ў Беларусі і пра Беларусь. Чым вас так прывабіла наша краіна?

– Даўно цікаўлюся Усходняй Еўропай. Люблю вандраваць і быў у Расіі, Украіне, Казахстане… Але прыезд сюды стаў для мяне сапраўдным адкрыццём. Я быў вельмі ўражаны ўсім: архітэктурай, выглядам вашых вуліц, беларускімі людзьмі, жанчынамі… Адсюль і нарадзілася ідэя стварыць выставу.

– Што з’яўляецца аб’ектам вашай працы? Што мы ўбачым на выставе?

– Гэта не будзе рэпартаж. Шчыра кажучы, я не прызнаю гэты жанр, бо ён хлусіць. Рэпартаж кажа, што ён – праўда, але гэта не зусім так. Я ішоў за сваім натхненнем і фатаграфаваў тое, што мне падавалася прыгожым, незвычайным. Па-першае, гэта, канешне, беларускія жанчыны, па-другое – вашы гарадскія ландшафты, надзвычай цікавыя, па-трэцяе – усе дзівосныя рэчы, якія мне сустракаліся. І на выставе вы ўбачыце мой суб’ектыўны погляд на Беларусь. І спадзяюся, што ён будзе цікавы і вам.

– У якіх гарадах вы пабывалі?

– Я быў у Брэсце, Пінску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску, Віцебску, Полацку, Наваполацку, Мазыры, Мінску. Наступным годам планую паехаць у Гродна і Салігорск. Мне цікава пабываць паўсюль у Беларусі, паглядзець, як жывуць людзі, чым яны займаюцца ў сваім паўсядзённым жыцці, убачыць краіну з розных бакоў. Многія замежныя рэпарцёры вельмі любяць ездзіць у розныя краіны, што сталі на шлях развіцця, і рабіць фотарэпартаж аб сацыяльнай безабароннасці людзей. Напрыклад, сфатаграфаваць бамжа на вуліцы, дзяцей-беспрытульнікаў, п’яных і г. д. Гэта – не па мне. Давайце будзем шчырымі: сацыяльныя праблемы ёсць паўсюль, бедныя людзі ёсць і ў Амерыцы, і ў Еўропе. У кожнай краіне можна зрабіць такі рэпартаж. Што ж да мяне, дык я імкнуся даследаваць паўсядзённую культуру краіны, тое, чым яна адрозніваецца ад іншых. Гэта раблю і ў вас. І ўсе мае працы выкананы з вялікай павагай да беларускіх людзей, да беларускай культуры. Я хачу падарыць трошкі шчасця тым людзям, якія будуць глядзець на мае фатаграфіі. Я ведаю, што ў вас таксама ёсць праблемы, але я хачу паказаць Беларусь такой, якой яна падалася мне, – прыгожай, цікавай, кранальнай.

– Вы ўжо многае пабачылі, шмат дзе пабывалі, правялі сапраўднае візуальнае даследаванне. Якімі ж падаліся вам беларусы?

– Спачатку мне падавалася, што ваша краіна – гэта частка Расіі, не крыўдуйце. Але потым я зразумеў, што беларусы – вельмі асаблівая нацыя. Не палякі і не рускія, і гэта стала для мяне сапраўдным адкрыццём. Гэтая асаблівасць праяўляецца ва ўсім: ва ўчынках, манерах, гаворцы людзей. У беларусаў вельмі моцная сувязь з прыродай, з традыцыямі, і самае галоўнае – больш нідзе я не сустракаў такіх добрых людзей. Нават на Украіне. І менавіта таму я адчуваю сябе тут так утульна.

– Філіп, вы адзначылі, што здымаеце для праекта беларускіх жанчын. Мне вядома, што ў вас ужо ёсць адна выстава, прысвечаная «цудоўнай палове чалавецтва», якая, калі не памыляюся, называецца «Рускія жанчыны».

– Так. Гэтая экспазіцыя з поспехам паказвалася ў Бельгіі і сапраўды была прысвечана рускім жанчынам. Магу шчыра прызнацца: вельмі люблю жанчын і вельмі люблю рабіць іх партрэты. Ну што тут зробіш! Нават футбол мяне так не вабіць (смяецца). А славянскія жанчыны – жанчыны дзіўнай прыгажосці, і, што асабліва мяне натхняе, яны любяць падкрэсліваць сваю жаночнасць, сваю прыналежнасць да «слабага полу». Строі, упрыгожанні, макіяж… У Еўропе, і асабліва ў Амерыцы, жанчыны забыліся на тое, хто яны. Такой мяккасці, пяшчоты, хараства ўжо не сустрэнеш на вуліцах гарадоў. Я па-добраму зайздрошчу беларускім мужчынам.

– Вы мяркуеце, што жаночнасць праяўляецца менавіта ў тым, як жанчына апранаецца?

– І ў гэтым таксама. На маю думку, увага да вонкавага аблічча вызначае пэўны тып мыслення. Але, безумоўна, жаночнасць – гэта і ўнутраны імпэт, тое, што мужчына можа адчуць, незалежна ад таго, у што апранута жанчына. Але часам першае дапаўняе другое. Увогуле, універсум жанчыны – адна з самых цудоўных рэчаў на зямлі, неразгаданая, прыцягальная. І я шчыра ёю захапляюся.

– У рускай серыі вы фатаграфавалі незнаёмак на вуліцы. Падчас працы над беларускай экспазіцыяй скарыстоўваеце гэты ж прыём?

– Калі шчыра, у Расіі я вельмі намучыўся з гэтым. Узнікалі і праблемы камунікацыі падчас кантакту з незнаёмкамі на вуліцы, значную ролю іграла і экспазіцыя – яе трэба было «ўбачыць», знайсці. У Беларусі я пайшоў іншым шляхам: здымаю жанчын у памяшканнях, у іх кватэрах, у іх паўсядзённым асяроддзі. Гэта партрэты жанчын – маіх знаёмых, сяброў, калег. Спадзяюся, што гэты прыём таксама спрацуе.

– Філіп, вы гаварылі, што не прызнаеце жанр рэпартажу…

– Многія людзі думаюць, што рэпартажная фатаграфія – сама праўда. Я з гэтым не згодны. Фатаграфія ўвогуле – гэта таксама праўда. Для мяне вельмі істотна вось гэтае «таксама». Мая праца – толькі частка праўды. Я супраць таго, каб прыраўноўваць рэпартаж да абсалютнага дакумента.

– Якой тады, на ваш погляд, павінна быць сучасная фатаграфія?

– Не магу адказаць адназначна. Напрыклад, у Францыі зараз актуальная фатаграфія вялікіх памераў: фатографы робяць свае працы метр на метр, набліжаючыся памерамі да жывапісных палотнаў. Адбываецца нешта кшталту сутыкнення відаў мастацтва. Сучасная фатаграфія можа быць і такой: карцінка, апрацаваная з дапамогай сучасных тэхналогій, з неверагоднымі формамі. У той жа час я працую, карыстаючыся камерай, якой сёлета споўнілася 27 гадоў, і для мяне па-ранейшаму застаецца важным сам факт сустрэчы з рэальнасцю. Фатаграфія для мяне – магічны момант маёй сустрэчы са светам. Самае цікавае: куратар галерэі, дзе я рабіў апошнюю выставу, сказаў, што мае фатаграфіі падобныя на жывапісныя карціны. А я ж не выкарыстоўваю новыя тэхналогіі. Таму дзе і чыя тут праўда – не ведаю.

– Наколькі ўнікальная ваша тэхніка ў Бельгіі?

– Многія мастакі любяць такую тэхніку. Мая камера дазваляе мне рабіць здымкі такой якасці, да якой «лічба» пакуль не можа наблізіцца. З другога боку, у лічбавага фотаапарата ёсць і яшчэ адзін важкі недахоп: яго ўвесь час неабходна мяняць. Каб заставацца «на хвалі», вы павінны ўвесь час удасканальвацца, сачыць за навінамі, зноў і зноў купляць новыя камеры – лепшыя і яшчэ лепшыя, асвойваць новыя праграмы для апрацоўкі фатаграфій, новыя версіі «Фоташопа» і г. д. Гэта логіка капіталізму, і тут нічога не зробіш. Я таксама жыву ў гэтым свеце і мушу падпарадкоўвацца законам рынку, але лічу сябе шчасліўцам, бо знайшоў свой шлях.

– І апошняе пытанне. Што для вас фатаграфія – сродак пазнання сябе ці свету?

– Ведаеце, гэта як глядзець у акенца майго фотаапарата: здавалася б, глядзіш у сябе, а адначасова бачыш цэлы свет. Атрымліваецца, што і першае, і другое.

Дарʼя Амальковіч.

Обзоры Публикации