У 1980-я гады беларускае мастацтва ўступіла ў наступную фазу свайго развіцця. У 1980-я – пачатку 1990-х гадоў змена ў сацыяльна-эканамічным жыцці Беларусі запатрабавала ўзнікнення адносна незалежных інстытутаў экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці.
Працэс пабудовы новай структуры экспазіцыйна-выставачных арганізацый ішоў шляхам пошукаў і памылак. Дзякуючы аслабленню татальнага кантролю над мастацтвам і з’яўленню магчымасці ствараць выставачныя прасторы незалежна ад дзяржавы, актыўнае маладое пакаленне мастакоў у канцы 1980-х гадоў заклала пачатак незалежнай экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці. Звязаныя галоўным чынам з новымі відамі мастацтва альбо з развіццём незвыклых падыходаў да экспанавання, пошукі прывялі да стварэння незалежных некамерцыйных галерэй і да існавання доўгатэрміновых выставачных праектаў, такіх як «Шостая лінія», «NOVA» і «In-formation».
У 1990-я гады новыя формы экспазіцыйна-выставачных арганізацый, у прыватнасці галерэі, адыгралі істотную ролю ў сцвярджэнні новых відаў мастацтва, даўшы ім магчымасць развіцця і паступова змяняючы стаўленне да іх з боку публікі і афіцыйных уладаў. Галерэі «Віта-Нова», «Шостая лінія» і «А.В.» у Мінску, галерэя «У Пушкіна» і выставачны праект «In-formation» у Віцебску спрыялі ўзнікненню і развіццю мастацтва акцый. Выстаўкі сучаснай фатаграфіі, якія пачалі ладзіцца ў галерэі «Шостая лінія», і пазнейшая сістэматычная дзейнасць галерэі візуальных мастацтваў «NOVA» ўнеслі ўклад у ўспрыманне фатаграфіі як асобнага віда мастацтва.
З сярэдзіны 1990-х гадоў жанрава-відавы і тэхнічны спектр беларускага выяўленчага мастацтва значна пашырыўся. Сцвярджаюцца такія віды, як арт-дызайн, камп’ютэрная графіка, з’яўляюцца і развіваюцца высокатэхналагічныя віды мастацтва: відэа-арт, web-дызайн, net-арт. Узнікаюць галерэі ў інтэрнэце, ствараюцца сайты рэальных галерэй, якія носяць рэпрэзентатыўна-рэкламны характар.
Адной з асноўных рухавічых сіл працэсу развіцця галерэй стала маладое пакаленне мастакоў. Пазней узмацняецца роля апекуна галерэі, які пастаянна і мэтанакіравана займаецца яе дзейнасцю і вырашае выставачную палітыку. Такім чынам новыя формы экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці выклікалі ўзнікненне адпаведных ім новых сацыяльных адносін. Склалася новая функцыянальная адзінка – куратар. На ўзнікненне і рэалізацыю мастацкага праекта ўсё больш істотна ўплывае асоба куратара.
Пазітыўную ролю ў станаўленні галерэйнай практыкі адыграў удзел мастакоў і куратараў у міжнародных выставачных і адукацыйных праектах.
Фатаграфія як асобны від мастацтва на Беларусі да гэтага часу афіцыйна не прызнаная. Па-першае, фатаграфія не з’яўляецца прадметам калекцыянавання ніводнага музея Беларусі ў сэнсе самадастатковага мастацкага твора. У арганізацыйным плане гэта азначае, што нідзе не вылучаны фонд мастацкай фатаграфіі, дзе мастацкія аўтарскія фотаздымкі захоўваліся б як адзінкі збору. Па-другое, спецыяльная адукацыя ў гэтай галіне прадстаўлена толькі прафесійна-тэхнічнымі вучылішчамі, дзе атрымліваюць сярэднюю адукацыю фатографы. Вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны не прапаноўваюць вышэйшую адукацыю фотамастакам. Адпаведна, няма прафесіі «фотамастак» у пераліку спецыяльнасцяў і спецыялізацый вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Для параўнання, у Чэхіі больш за васемнаццаць вышэйшых навучальных устаноў рыхтуюць па спецыяльнасці фотамастак.
Такім чынам, шэраг беларускіх фотамастакоў, якія карыстаюцца павагай у заходніх калег і запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародных выставачных праектах, чытаць лекцыі, па сутнасці з’яўляюцца самавукамі. Ёсць сярод іх і выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў, напрыклад, М. Баразна прысвяціў значную частку сваёй творчасці фатаграфіі, а малодшы Д. Сінюгін звяртаецца да яе сярод разнастайных творчых праяў. Гэтае новае пакаленне фотамастакоў, якім цяпер каля сарака гадоў, з рознай адукацыяй і прафесіямі, у сваёй творчасці пайшло кожны сваім адметным шляхам і фарміруе сучасную плынь беларускага фотамастацтва, альбо яго мінскую школу.
На Беларусі творчасць новага пакалення фотамастакоў стала вядомая дзякуючы выстаўкам у незалежных галерэях. Адна з першых выставак у Мінску, якія дэманстравалі новую, далёкую ад клубнай фатаграфію, прайшла ў лістападзе 1995 года ў галерэі «Шостая лінія» ў супрацоўніцтве з Інстытутам Гётэ ў Мінску. Гэта калектыўная выстаўка «Фатаграфія зь Менску» была прывезена з галерэі IFA (Берлін). Адчувалася запатрабаванне ў спецыялізаванай галерэі, якая б займалася менавіта фотамастацтвам, і для яе стварэння склаліся ўсе перадпасылкі.
Галерэя візуальных мастацтваў «NOVA» існуе з 1996 года і размяшчаецца ў канферэнцыйнай зале Цэнтральнай бібліятэкі імя Я. Купалы ў Мінску. Гэта адзіная на Беларусі галерэя, якая мэтанакіравана займаецца фотамастацтвам: ладзіць асобныя выстаўкі, рэалізуе фотапраекты, праводзіць канферэнцыі па праблемах фотамастацтва з актыўным міжнародным супрацоўніцтвам. На сёння «NOVA» з’яўляецца практычна адзінай незалежнай галерэяй прафесійнага ўзроўню ў Беларусі і вядомая за яе межамі. Сайт галерэі і web-альманах Photoscope.by сталі прыкладамі прафесіяналізму і густу, а альманах атрымаў званне лаўрэата Першага Беларускага Інтэрнэт-Фестываля ў намінацыі «Літаратура і мастацтва».
Адкрыла галерэя сваё існаванне выстаўкай «Аўтапартрэт Другога» 8 снежня 1996 года. Сярод шматлікіх фотавыставак, якія правяла галерэя, варта адзначыць выставачна-выдавецкі праект у садружнасці з Польскім інстытутам у Мінску ў 1999 годзе «Віленская элегія. Работы Яна Булгака віленскага перыяду з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі».
У 2000 і 2001 гадах галерэя «NOVA» атрымала грант Інстытута Адкрытага Грамадства на рэалізацыю праекта «Аспекты сучаснай беларускай фатаграфіі». Дзякуючы гэтаму былі праведзены значныя выставачныя праекты, сярод іх: «Ландшафт тела – тело ландшафта», «Частная история коллектива» – аналіз уяўленняў аб калектыўным і індывідуальным у беларускім менталітэце, «Фотография решающего момента: белорусский вариант» – праект, дзе ідэя «рашаючага моманту» праяўлена ў беларускім кантэксце.
Дыферэнцыяцыя галерэй па відах мастацтва рабіла іх больш спецыялізаванымі і мэтанакіраванымі. Выставачная дзейнасць галерэі «NOVA» стымулюе даследаванне беларускага фотамастацтва, яго вывучэнне і класіфікацыю. Куратар галерэі У. Парфянок таксама з’яўляецца рэдактарам аддзела мастацкага фота часопіса «Мастацтва» і рэдактарам web-альманаха Photoscope.by, што дазваляе вакол галерэі аб’ядноўваць не толькі фотамастакоў, але і крытыкаў, якія аналізуюць стан гэтага віда мастацтва ў Беларусі і за яе межамі.
Уклад галерэі «NOVA» ў прэзентацыю і даследаванне сучаснага беларускага мастацтва больш значны, чым Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Развіццё новых тэхналогій спрыяе з’яўленню новых формаў мастацкага выражэння, якія патрабуюць адпаведных месцаў прэзентацыі і тэхнічных сродкаў. Дзейнасць Асацыяцыі сучаснага мастацтва, як ініцыятара фестываляў і майстэрань па відэа- і net-мастацтве, эксперыментальныму кіно, была б немагчымай без пляцовак незалежных галерэй, такіх як «NOVA».
Такім чынам, незалежныя некамерцыйныя галерэі прайшлі за 1990-я гады пэўны цыкл ад узнікнення, праз эксперымент да станаўлення і акрэслення ролі. У цяперашні час «NOVA» засталася практычна адзінай незалежнай некамерцыйнай галерэяй сучаснага мастацтва, якая актыўна дзейнічае. Пытанне, ці стануць такія галерэі правобразам мультымедыяльнага цэнтра сучаснага мастацтва, застаецца адкрытым.
Тэндэнцыі экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці, звязаныя з новымі відамі мастацтва, не з’яўляюцца працягам папярэдніх традыцый. З іх развіццём звязана будучае мастацтва Беларусі, яго ўспрыманне ў міжнародным кантэксце і роўныя партнёрскія адносіны да Беларусі з боку іншых краін.