Маніфестацыя ўласнага “я”, альбо спроба даследавання стэрэатыпаў і агульных стандартаў успрыняцця гісторыі
Культура. № 9, 3–9 сакавіка 2001.
Таццяна Антонава-Мельяновіч.
У рэдакцыю газеты «Культура» трапіў ліст, у якім яго аўтар, кандыдат хімічных навук, супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, журналіст Валерый Грыцук, выказвае свае рэзка негатыўныя адносіны да адной культурніцкай акцыі, што прайшла 26 студзеня гэтага года ў памяшканні сталічнай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
«Трапіў я выпадкова на вечарыну ў бібліятэку, – піша ён, – дзе нешта адбывалася. У розных кутах зоны паралельна, адначасова ішлі чатыры розныя імпрэзы. У адным куце працаваў адзін відэамагнітафон, у другім – другі, з трэцяга кута была чутна музыка, а ў чацвёртым прапаноўвалі нейкія буклеты. На крэслах сядзелі людзі, у асноўным моладзь, папівалі віно. Вось такое відовішча называлася праектам Ігара Саўчанкі. Згодна з планам бесперапынна, без аніякіх каментараў ішла дэманстрацыя нацысцкай кінахронікі часоў фашысцкай Германіі. На працягу палутара гадзін гучала 8-ая сімфонія А. Брукнера і прапаноўваліся вельмі ўжо нязвыклыя тэксты часоў фашысцкай Германіі. Дэманстраваліся таксама фрагменты фільма Лёні Рыфеншталь «Трыумф волі», які зараз забаронены для паказу ў Германіі.
Увогуле атрымалася жудаснае відовішча: у адным «куце» пераможна ідуць салдаты фашысцкай Германіі, а ў другім – народ Германіі назірае за «парадам» нацыстаў пад вайсковыя маршы. І гэта ўсё на працягу 90 хвілін. Калі паглядзець на гэтыя «парады», гэтыя калоны тысячаў салдатаў, якія ідуць і ідуць, грукочуць музыка і боты нацыстаў… «Хватит смотреть, а то коричневым станешь», – вось такія словы сказаў адзін чалавек свайму знаёмаму. Я ўсё ж такі сцярпеў гэтае замбаванне і дачакаўся канца акцыі. Паразмаўляў з прысутнымі. Гэта розныя людзі: і праграмісты, і студэнты, і выкладчыкі… Студэнты тлумачыць гэтую імпрэзу адмовіліся. Іншыя казалі, што гэта проста такая творчасць аўтара праекта, што гэта ягоныя творчыя пошукі і эксперыменты. Сам аўтар, Ігар Саўчанка, не змог мне растлумачыць сваю ідэю.
Я ўважліва прачытаў буклет, які ўтрымлівае некалькі артыкулаў. Адзін артыкул тлумачыць тэхналогію стварэння псеўдадакументальных фільмаў, фактычна, тэхналогію дасканалых падробак з дапамогай камп’ютэрных праграм. Іншы артыкул прысвечаны тэорыі лінгвістыкі, праблеме супярэчнасцей у перакладзе з нямецкай мовы на рускую. Тут таксама выкладзена гісторыя афіцэра генштаба Вермахта. І вось усё гэта пад агульнай назвай «На Усход».
Усе мае знаёмыя, самыя розныя людзі, калі я падрабязна распавёў пра гэту акцыю, даў пачытаць буклет, выказалі аднолькавую адмоўную рэакцыю на з’яўленне «карычневых плямаў» на тэрыторыі шматпакугнай Беларусі. Але найбольш абурана была маладая немка, якая зараз гасцюе ў Мінску. Яна сказала: «У нас прапаганда нацызму забаронена. Дык што ж гэта атрымліваецца, няўжо людзі Беларусі так і не набылі імунітэт да нацысцкай заразы?» Сумна. То РНЕ-ўскія фашысты з Усходу вольна пачуваюцца на Беларусі, то пачынае стварацца асяроддзе непасрэдна і для «заходніх», нямецкіх фашыстаў…»
Лагічна аўтар задае пытанне, як можна кваліфікаваць убачанае ў бібліятэцы: «як творчасць мадэрн» ці «як парасткі нацызму на Беларусі». І заклікае суграмадзян праявіць пільнасць, патурбавацца тым, што адбываецца. Натуральна, што гэты ліст не пакінуў нас абыякавымі. Ідэі нацызму, як вядома, аказаліся вельмі жыццяздольнымі ў свеце. Аб цікавасці да іх сведчаць шматлікія сайты ў Інтэрнеце, дзе актыўна абмяркоўваюцца прафашысцкія ідэі. «Чорнарубашачнікі» і сапраўды наязджалі ў Мінск, спрабуючы стварыць тут свае арганізацыі, знайсці паслядоўнікаў.
Улічваючы ўсе гэтыя акалічнасці, рэдакцыя газеты «Культура», ніхто з супрацоўнікаў якой, на жаль, не быў сведкам праекта, ажыццявленага ў галерэі «NOVA» бібліятэкі імя Янкі Купалы, вырашыла сур’ёзна заняцца дасланым лістом.

Дырэктар бібліятэкі імя Янкі Купалы Людміла Сулохіна:
Галерэя «NOVA» працуе ў нас ужо пяты год. Тут маюць магчымасць бясплатна паказаць свае выставы беларускія мастакі і фотамайстры. Мастацтва фатаграфіі ў сталіцы, як вядома, слаба прадстаўлена, таму наша галерэя спецыялізуецца на фотавыставах. Узначальвае галерэю прафесійны мастацтвазнавец Уладзімір Парфянок. За гэтыя гады тут прайшло мноства цікавых выстаў як мясцовых аўтараў, так і замежных. Дзейнасцю галерэі задаволены і нашы чытачы, і супрацоўнікі бібліятэкі, якія наведваюць усе мерапрыемствы. Не выключэннем была і прэзентацыя праекта Ігара Саўчанкі. Яго мы ведалі і раней як вельмі цікавага фотамастака. Ён браў удзел у многіх калектыўных выставах. Апошні праект быў, на маю думку, эксперыментальнай, авангарднай работай. Аўтар паспрабаваў аб’яднаць літаратурны тэкст, кіно, музыку. Магчыма, тут павінны былі быць нейкія каментарыі, таму што не ўсе гледачы, як аказалася, змаглі разабрацца з даволі складанай аўтарскай задумай. Ні ў якім разе нельга расцэньваць гэты праект як прапаганду фашызму. На мой погляд, Ігар Саўчанка сваёй работай паказвае якраз тое, што яго пакаленне, народжанае, калі першы савецкі чалавек паляцеў у космас, хоча з пэўнай дыстанцыі асэнсаваць падзеі нядаўняй гісторыі, разабрацца ў тым, як і чаму пачалася Другая сусветная вайна, у прыродзе нацызму і таталітарызму.
Ігар Саўчанка, аўтар праекта «Nach Osten. Bewegt, doch nicht zu schnell», што ў перакладзе азначае «На Усход. У тэмпе, але не надта хутка» (рэмарка Антона Брукнера да фінала чацвёртай сімфоніі):
Кажуць, што ваенная тэма ўжо неактуальная, несучасная, нецікавая. Я так не лічу. Па-першае, мой дзядуля загінуў перад самым заканчэннем вайны, у 1945 годзе. Вядома толькі, што ён быў паранены і яго везлі ў шпіталь. Бабуля атрымала паведамленне, што ён загінуў без вестак. Так што я асабіста звязаны з «ваеннай тэмай». Але мой праект, пра які ідзе гаворка, датычыцца не проста і не толькі вайны. Мяне даўно цікавіла доўгая, цяжкая, складаная і вельмі цікавая гісторыя ўзаемаадносін Расіі і Германіі па самых розных накірунках – культурных, палітычных, эканамічных. Мова, культура, менталітэт, норавы, звычкі, традыцыі народа – сфера маіх даследаванняў. У названым праекце ўсё гэта прысутнічала. Натуральна, што і вайна таксама была адным з аспектаў гэтых узаемадачыненняў.
Праект быў задуманы як сінтэтычная канструкцыя. Меркавалася, што галоўнае ў ім – тэксты ў буклеце. Я ж ставіў задачу – даць магчымасць гледачу паглядзець на падзеі, якія папярэднічалі вайне, убачыць ваенныя дзеянні вачыма тых, хто ўдзельнічаў у іх, адчуць атмасферу, стыхію часу. Адзін тэкст з галіны лінгвістычных даследаванняў, што, на маю думку, з’яўляецца адным з фундаментальных пытанняў: як людзі гавораць, як яны думаюць. У другім тэксце стыкуюцца вельмі асабістыя падзеі жыцця чалавека, які працаваў у 1943 годзе наборшчыкам газеты «Франкфуртэр цайтунг», і рэальна ўзяты з газеты тэкст. Калі строга падыходзіць, усе гэтыя тэксты – хроніка нападу нямецка-фашысцкіх войскаў на суседнія дзяржавы.
Цяпер пра відэахроніку. Тут я выкарыстаў фрагменты з фільма Лёні Рыфеншталь «Трыумф волі» і з германскай кінахронікі «Барацьба супраць Савецкай Расіі». Цытаты з гэтых стужак шырокавядомыя ў свеце і беларускаму гледачу таксама. Гэтыя дакументальныя відэаматэрыялы, дарэчы, не маюць ніякага грыфа сакрэтнасці; на Захадзе імі могуць карыстацца ўсе, хто пажадае.
Хачу дадаць, што ў гэты праект уключаны два музычныя ўкрапленні. Слухач лёгка мог пазнаць у іх мелодыі добра знаёмых савецкім людзям песень «Усё вышэй і вышэй» і «Масква майская». Я іх уключыў туды невыпадкова. Падчас работы над праектам высветлілася, што тыя «арыгінальныя» мелодыі напісаны прыкладна ў 1811–1812 гадах, калі Германія змагалася з Напалеонам. Гэта была вызваленчая вайна, і песні гэтыя мелі патрыятычны змест. Пазней нацысты выкарысталі мелодыі, але з зусім іншымі тэкстамі. Фільм «Трыумф волі» быў зняты ў верасні 1934 года, калі праходзіў чарговы нацысцкі з’езд пад Нюрнбергам. З’явіўся ён на экранах у 1935. Песня «Усё вышэй і вышэй» датаваная 1927 годам, а «Масква майская», здаецца, 1937 годам. Ад каментарыяў пры падрыхтоўцы праекта я свядома адмовіўся, таму што лічыў, што яны будуць перашкаджаць паказу, успрыняццю тых асацыятыўных момантаў, што нараджаюцца пры ўздзеянні слова, карцінкі і музыкі. Але бачу, што рэжысура патрабуе карэкціроўкі, іншага варыянта падачы матэрыялу.

Меркаванне гледача і навуковага кансультанта праекта.
Дзмітрый Кароль, крытык, філосаф, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта:
Па-першае, хачу адзначыць, што гэта не галерэйны праект, а індывідуальны аўтарскі. І пры яго падрыхтоўцы Ігар Саўчанка неаднойчы звяртаўся да мяне, мы абмяркоўвалі, як пабудаваць каркас і якія патрэбныя дэталі. На самой справе тое, чым займаецца гэты аўтар, – даволі новая справа, складаная, мала апрабіраваная ў нас, хаця на Захадзе мультымедыйныя праекты карыстаюцца вялікай цікавасцю ў гледачоў. На маю асабістую думку, увасабленне задумы не вельмі ўдалося. І сярод мастакоў да гэтага праекта неадназначнае стаўленне з пункту гледжання рэжысуры і яго канструктывізму.
У многіх засталося ўражанне, што гэта такі праект разбярсаны. Я чуў некалькі водгукаў удзельнікаў гэтай акцыі. Некаторыя вымушаны былі адмовіцца і ад прагляду, і ад праслухоўвання музыкі, таму што апынуліся ў эпіцэнтры гукавой какафоніі: з аднаго тэлевізара чуецца марш, з другога – таксама, з трэцяга – сімфонія Брукнера. У цэнтры залы згрупіраваліся людзі, якія спрабавалі штосьці зразумець. Аўтар праекта разлічваў, што тэкст будзе чытацца ў час самой гэтай падзеі. Я сумняваўся, што яго пачуюць, і спрабаваў растлумачыць, што тэкст можа згубіцца ў гэтай какафоніі. Аўтар усё ж не агучыў тэксты, і яны не спрацавалі. Асноўныя «зачэпкі», што звязваюць увесь матэрыял у адзіную тканіну, тэкставыя фрагменты ў буклеце, аказаліся схаваныя ад асноўнага дзеяння і не працавалі на ідэю. Таму ў гледачоў узнікала адчуванне ўласнай бездапаможнасці: немагчыма раскадзіраваць, расшыфраваць тое, што паказваецца. У дадзеным выпадку мы сутыкнуліся з «нямым» мастаком. Такіх многа: яны робяць цікавыя рэчы, але не могуць іх пракаменціраваць.
Што адбываецца ў такіх выпадках з гледачом? Калі да яго паступае паток пэўнай інфармацыі, ён яе перакадзіруе ва ўласнай інтэрпрэтацыі. Аўтар ліста, дасланага ў газету, у прыватнасці, цалкам перакадзіраваў аўтарскую думку. Я не збіраюся нават крытычна ацэньваць яго ці абмяркоўваць дэталі. Гэта быў вельмі тыповы выпадак пераходу, авалодання інфармацыяй, якая на самой справе проста не была структуравана.
Хацеў бы пагаварыць тут не толькі аб тэхналогіі выканання праекта, але і аб яго ідэі. Аўтар вяртае нас да традыцыйных, жывых, як бы гарачых, міфалогій. У дадзеным выпадку – да міфа аб Вялікай Айчыннай вайне, каб рэканструяваць яго, разабраць па кавалачках. У выніку аўтар знаходзіць элементы падабенства савецкай і германскай міфалогіі. З другога боку, ён хоча адысці ад абагульненага, абстрактнага разумення міфа і крышку яго «прыватызаваць». Ён уключае сюды прыватную гісторыю чалавека, які, праходзячы праз структуру міфа, яго па-свойму арганізуе. Ход прыдуманы зусім не для арыгінальнасці, а з мэтай вызначыць месца індывідуума ў гісторыі, уласна кажучы – сваё месца.
Характэрна, што займацца гэтым стала пакаленне дастаткова дэпалітызаванае, якое ўступіла ў дарослае жыццё ў канцы 80-х, калі ў краіне пачала актыўна разбурацца савецкая ідэалогія. Але тым не менш і гэта пакаленне выхоўвалася ў школьныя гады на ваеннай тэматыцы, кніжкі, якія яно чытала, былі насычаныя савецкімі міфамі. У некаторых нават узнікла так званая ментальная алергія на афіцыйную гісторыю вайны. Што з гэтым рабіць? Выкрэсліць са свядомасці на нейкі час альбо паказаць, што ёсць і іншая гісторыя, не такая ідэалагізаваная? У беларускай літаратуры існуе традыцыя прапісвання «маленькіх людзей» у вялікіх гістарычных падзеях. У таго ж Мележа, Шамякіна героі іх твораў бачылі свет з вакна сваёй хаткі і не мелі ніякай магчымасці ўсвядоміць той кантэкст, у якім яны існуюць. Там зусім іншы рэжым успрыняцця гістарычных кантэкстаў, іншыя каштоўнасці.
Праект Ігара Саўчанкі я разглядаю як спробу знайсці свой ход, і робіць ён гэта, не разбураючы плана афіцыёзнага і плана прыватнага жыцця, а камбінуючы іх. Адсюль тэксты, перадваенная хроніка, ваенныя кадры. Аўтар настройвае на кароткае гістарычнае «замыканне» паміж савецкай ідэалогіяй і нямецкай. На самой справе абедзве ідэалогіі па сваіх канструкцыях вельмі падобныя. Аўтар жа спрабуе прасачыць, як гэта ідэалагічная мадэль сканструявана, нібы разбірае машыну на дэталі. Таму я нават схіляюся да думкі, што гэта не мастацкі праект, а праект даследавання стэрэатыпаў і агульных стандартаў успрыняцця сваёй гісторыі. Натуральна, што такі праект бывае звязаны з момантамі дэканструкцыі і правакацыйнасці, таму што кожны раз гэта выклік звычцы разглядаць тую ці іншую падзею менавіта так, а не інакш. Пісьмо ў рэдакцыю – вельмі адэкватны адказ на гэты выклік. Чалавек прыняў яго.
Найбольшае абурэнне ў аўтара ліста ў газету выклікае фільм Лёні Рыфеншталь, які, па яго словах, выкарыстаны нібыта з мэтай прапаганды нацызму. У сусветнай культуры гэтага рэжысёра сапраўды ўспрымаюць як чалавека, які рабіў ідэалогію нацызму. Але гэтая мастачка сваёй творчасцю раскрывае культурныя, сімвалічныя механізмы, якія робяць відавочным тое, што звычайна прапаганда хавае. Цяпер, гледзячы яе фільмы, можна больш выразна ўбачыць і зразумець, як усё адбывалася ў Германіі. Дасюль для многіх застаецца загадкай, што адбылося ў Германіі ў канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў. Такая самая загадка для ўсіх, уключаючы дзеючых асоб, феномен сталінізму ў Савецкай краіне. Як пачалася вайна? Які механізм рэпрэсій, страху? Незразумела. На ўзроўні фактаў ёсць хаця б нейкія версіі, а на ўзроўні свядомасці застаецца загадка. Пакуль гэта загадка працягвае хваляваць і палохаць, яна жыве, цыркуліруе ў галавах, уздзейнічае на будучыню. Фільмы Рыфеншталь і творы іншых дзеячаў, звязаных з культурнай прапагандай фашызму, зноў даследуюць ва ўсім свеце.
У Ігара Саўчанкі ёсць архіў старых фотаздымкаў прыватнага жыцця савецкіх грамадзян 30–40-х гадоў, ваеннага перыяду. Праз гэтыя здымкі ён спрабуе рэалізаваць сябе ў новай рэальнасці. Гуляе як бы ў «сваю вайнушку» – у кожнага хлопчыка ёсць свой любімы міф аб вайне. І гэту вайну для пакалення 30–40-гадовых нельга адмаўляць, выкідваць, адмаўляцца ад яе. Такім чынам, праект ёсць спробай актуалізаваць міф, зрабіць яго яўным, увесці ў сучаснасць, але не як нерухомую гісторыю фактаў, а гісторыю, якая працягвае заставацца ў нейкай меры часткай нашага паўсядзённага жыцця. У пэўнай ступені гэта не толькі спроба актуалізаваць міф, але і вызваліцца ад яго, таму што ідэалагічнасць цісне на свядомасць, і каб яе пазбавіцца, трэба перавесці яго з падсвядомага стану ў стан усвядомленасці. Таму ёсць падставы разглядаць праект як асабісты праект асабістага ўсведамлення гістарычных пластоў і ўласнай гісторыі.
Аўтар пісьма ў «Культуру» нездарма піша аб імунітэце, які, на яго думку, перастаў спрацоўваць у беларусаў. Давайце разгледзім, як ён ствараецца і як працуе. Таму што імунітэт таксама можна сканструяваць. Але Валерый Грыцук мяркуе, што імунітэт – гэта нешта сацыяльна інстынктыўнае, што павінна спрацаваць у любым выпадку і што з’яўляецца вельмі натуральна. Вось нараджаецца дзіця, і яно даволі хутка пачынае разумець, што фашызм – гэта кепска, а Савецкі Саюз, краіна, дзе ён жыве, – добра. Але на самой справе наш імунітэт быў сацыяльна сканструяваны, створаны на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў. Гэта ўнікальная сітуацыя, калі імунітэт працуе на ўсё знешне чужое – на фашысцкую Германію, на амерыканскі імперыялізм і г.д., але адначасова ён быў абсалютна нейтральны, бяздзейсны да сваёй уласнай краіны, у якой паўтараліся прыкладна такія ж формы жыцця, такія ж формы прапаганды. Імунітэт такі, пры якім існуе падзел маіх і чужых.
З’яўленне падобнага пісьма – заканамернасць, і яно само мастацкі аб’ект, які можна прааналізаваць. Я лічу, што гэта вельмі каштоўны дакумент часу, і цяпер ён таксама частка праекта, які, я думаю, знойдзе сваё месца ў агульнай канцэпцыі. Між іншым, я папярэджваў, што можа з’явіцца падобная рэакцыя гледачоў, якія расцэняць дадзены праект як прапагандысцкі крок. Характэрна, што мастацкая з’ява ўспрымаецца на ўзроўні прапаганды, а не на ўзроўні мастацтва. Так спрацаваў яго імунітэт. Можна, безумоўна, казаць, што ў аўтара допісу не той узровень, не тое мысленне і што ён сам закамплексаваны на ідэалагічных рэчах. Але іншая справа, наколькі сучаснае мастацтва, якое працуе з актуальнай гісторыяй, рызыкуе аказацца блізкім да прапагандысцкага пласта. Асабліва, калі мастак працуе з тым, што само па сабе з’яўляецца прапагандай. Як у выпадку з праектам Ігара Саўчанкі, дзе ёсць падставы гаварыць аб тым, што атрымалася, а што не атрымалася.
У Германіі, напрыклад, вельмі вялікую папулярнасць набывае гісторыя сучаснасці. Нямецкія гісторыкі займаюцца фіксацыяй жыцця простых людзей. Таму яны акумулююць у сябе іх архівы, фотаархівы, збіраюць асабістыя рэчы, што раней лічылася чымсьці зусім нязначным. Пры такім падыходзе, калі ўлічваецца пазіцыя асобнага чалавека, увогуле асобы, пры спробе ажыццяўлення дакладна такой жа гістарычнай работы з нашай гісторыяй і рэальнасцю ўзнікае вельмі вялікая праблема. Калі ўзяць рэвалюцыю, Вялікую Айчынную вайну з іх міфалогіяй – што ж было гісторыяй прыватнага чалавека, маўклівай большасці? А адбывалася нешта зусім іншае, чым тое, што мы бачым у афіцыйных трактатах па гісторыі. Праблема ў тым, што ўжо ёсць некалькі гістарычных падыходаў да аналізу. Цікава, на аснове якога сімбіёзу будзе створана новая гісторыя, з якой пазнаёмяцца наступныя пакаленні. Мы ж для сябе толькі адкрываем сваю гісторыю. Думаю, у такім глабальным гістарычным кантэксце можна знайсці месца і для такога роду мастацкіх праектаў прыватных даследчыкаў, дзе змыкаюцца агульназнакавыя факты, што нясуць прапагандысцкую нагрузку, са спробамі знайсці ніткі, якія вядуць з вялікага мінулага да кожнага з нас і дапамагаюць знайсці сябе ў гэтай гістарычнай рэальнасці, дзе «Я» – гэта чалавек, які з’яўляецца часткай соцыуму, народа.

Ад рэдакцыі газеты “Культура”.
Сёння ў эпоху дэмакратызацыі, калі для творцы адкрыліся шляхі свабоднага выбару тэм, сюжэтаў, вобразаў, калі нават непрафесіяналы могуць публічна самавыказацца праз рознага роду перфомансы, інсталяцыі, так званыя канцэптуальныя праекты, не кажучы пра рэчы “чыста” выяўленчага мастацтва, для грамадства – спажыўца гэтай інтэлектуальнай прадукцыі – выспеў час анархічнага сумбуру ў яе ацэнцы. Згублены крытэрыі якаснага адбору ў бясконцым патоку мастацкіх твораў, практычна знікла не толькі крытычная думка спецыялістаў-мастацтвазнаўцаў, але і тыя мастацкія саветы, якія раней выконвалі функцыі прафесійных экспертаў.
У дадзеным выпадку, атрымаўшы ліст чытача, газета ўзяла на сябе місію зрабіць, як кажуць, «разбор палётаў». Калі мы азнаёмілі з матэрыялам начальніка Упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віктара Кураша, ён прапанаваў прагледзець нашумелы мастацкі праект са згоды яго аўтара разам з мастацтвазнаўцамі і гісторыкамі, а потым правесці «круглы стол». На нашу думку, у гэтым сапраўды ёсць патрэба. Урэшце, любы творчы праект, вынесены на шырокую аўдыторыю, становіцца патэнцыяльным аб’ектам для грамадскага абмеркавання, тым больш такі, які апрыёры нясе, мякка кажучы, палемічны напал і правакуе. І тым больш, калі гаворка ідзе аб такой суперскладанай праблеме, як трактоўка Другой сусветнай вайны праз уласнае «Я». Бо гэтая вайна баліць кожнаму і сёння.
Падрыхтавала Таццяна Антонава-Мельяновіч.

“Мая гісторыя” ў праекце Ігара Саўчанкі “Nach Osten. Bewegt, doch nicht zu schnell”.
Аля Сідаровіч.
Усё гучыць, паказваецца, дэманструецца ў няспынным рэжыме – што, калі й не глядзець на экраны тэлевізараў, усё адно станешся ўцягнутым у гісторыю часоў Другой сусветнай вайны, у гісторыю ці, мо дакладней, у час, які для кагосьці быў цяперашнім, а вясною – веснавым. Плыня гісторыі нахлынае, калі заўважаеш на экране родныя геаграфічныя назвы: вайсковая хроніка з Менску й Гомля. А можа, й не захлыне гісторыя, ды й праект аўтара Ігара Саўчанкі «Nach Osten. Bewegt, doch nicht zu schnell» не кране, хіба што нагадае дэманстраваная нямецкая хроніка-прапаганда «Gegen Bolschevismus» (дыктар паведамляе, што з Савецкай Расеяй змагаюцца Францыя, Вугоршчына, Бэльгія – уся Еўропа) – недзе калісьці бачаныя матэрыялы вайсковай прапаганды. Дзе і калі тут ня мае вялікага значэння: вы маглі бачыць прапаганду ўчора з экрана свайго хатняга тэлевізара.
Шок, зрэшты, можа й не абрынуцца (мажліва, для гэтага трэба ўважліва прачытаць гісторыі-замалёўкі Саўчанкі з паўсядзённага жыцця Нямеччыны часоў Другой сусветнай), бо гэта шок культурны. Культурны шок не для тых, хто бачыў вайну на свае вочы, але калі вы жывяце ў Беларусі ці ў іншай дзяржаве былой Sowjet Russland і вайна Другой сусветная пачалася для вас з першых кніжак з гісторыямі пра піянэраў-герояў і беларускую партызанку, праект Саўчанкі прызначаецца акурат вам – тым, хто адсланёны ад падзеяў часавай заслонай і афіцыйнай гісторыяй.
Увесь відэа- і аўдыёматэрыял скарыстаны ў праекце, падобна, што быў патрэбны аўтару, каб «вылузаць», «адсланіць» з гісторыі некалькі яе выпадковых пэрсанажаў, а таксама іх перажыванні ды штодзённыя турботы, непрацяглыя захапленні. Шок паўстае ад немагчымасці пераняць погляд нямецкага гледача, гляджу ваенную прапаганду ворагаў маёй краіны і адчуваю сябе няўтульна, нібы падглядаю за кімсьці ў шчыліну. Ці мо мая няўтульнасць толькі ад таго, што экраны тэлікаў замалыя і, натуральна, няўтульна, бо стамляюцца вочы?
Культурны шок ад таго, што не знаходжу сабе цікавасці як глядач, бо не знаходжу знаёмай беларускай гісторыі – нашага мінулага з кніжак пра партызанаў. Вядома, ваенныя савецкія хронікі выклікалі б ня меншы подзіў у сучасных немцаў. Але тое, што дэманструе Саўчанка, датычыцца нашай гісторыі наўпрост, але атаясамлення не знаходзіцца. Магчыма, гэта сведчанне таго, што ёсць насапраўдзе чалавечая памяць, рэч ненадзейная, крохкая, а калі патрэбная – навошта? Не на тое ж, каб злаваць на Нямеччыну? Але навошта патрэбна памяць пра тую вайну? Магчыма, памяць не дзяржаўная (дзяржаўная яна ў выглядзе хронікі-прапаганды й прадстаўленая ў кніжках пра партызанаў), яна жыве ці не жыве ў канкрэтным чалавеку, як і памяць на тое, што нарадзіўся ў мінулым ужо 20 стагоддзі, як памяць на дзень свайго нараджэння. Але што было да майго з’яўлення на свет? Было жыццё людзей, іх вольныя вечары, турботы, мары. Была й вайна. Тое, што было да майго з’яўлення на свет, непазбежна не з’яўляецца маім толькі досьведам. Я маю толькі інфармацыю, звесткі, міты, гісторыі – чужыя.
Цікава, як усе гэтыя гісторыі-апавяданні, як гісторыя нямецкага Wercmacht’у датычыцца маіх школьных кніжак пра партызанку, як усё гэта дастаўляецца да гісторыі, той, што сапраўдная, тая, што аднойчы была, пра якую я нічога не ведаю і якая захоўваецца ў вобразах.