Мастацтва Беларусі. № 6, 1984.
Генадзь Кісялёў.
Гэтаму імгненню з жыцця Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча было суджана застацца ў стагоддзях, разысціся па свеце ў тысячах адбіткаў.
Ён сядзіць у крэсле ў спакойнай, годнай позе. Адна рука на калене, другой абапёрся на адмысловую круглую падстаўку з разьбяной ножкай і прытрымлівае нейкі рукапіс*, відаць, у знак прыналежнасці да пісьменніцкага цэха...
У тыя часы фатаграфія была справай новай, лічылася тонкім мастацтвам. Да фатаграфавання ставіліся вельмі сур'ёзна. Можам уявіць сабе, як рыхтаваўся Дунін-Марцінкевіч напярэдадні (пэўна, пра здымак было загадзя дамоўлена з маэстра Прушынскім), як старанна апранаўся, завязваў гальштук, зашпільваў на ўсе гузікі клятчастую камізэльку, змахваў пыл з ботаў. Усе гэтыя мілыя цяпер падрабязнасці – і гальштук (ён такі збіўся набок), і камізэльку, і боты – бясстрасна зафіксуе для нас аб'ектыў фотаапарата...
Бачым, як нетаропка, каб не згубіць не тое што ўрачыстага, але і не будзённага з такога выпадку настрою, пісьменнік ішоў на Францысканскую, у майстэрню, дзе яго чакаў цуд спыненага імгнення. Цуд жыцця і цуд мастацтва заўсёды вабілі яго. Каля дома Поляка салодкім успамінам пра першы поспех "Сялянкі" сціснула сэрца. Адзінаццаць гадоў прайшло з таго часу. Адзінаццаць гадоў ён нясе цяжар славы (у вачах многіх – сумніцельнай славы) першага беларускага пісьменніка...
А вось чамарку – паўстанцкую чамарку з мужыцкага шэрага сукна, з цёмнымі палоскамі на грудзях – яму ўжо даў Прушынскі, які хаваў некалькі такіх апранах у сваёй майстэрні і давяраў толькі самым-самым надзейным. Каб зняцца. Гэта быў не проста здымак, а здымак-сімвал, сімвал далучэння да перадавых ідэй эпохі, да вызваленчага руху. Ішоў 1863 год.
– ...Гатова!.. – сказаў Прушынскі. І здымак пачаў вандраваць па свеце. На адным экземпляры пісьменнік напіша: "Таварышу па цярністай дарозе ў пілігрымстве жыцця ў довад братэрства ахвяруе Навум". Каму гэтыя словы адрасаваны? Таму ж Антону Прушынскаму, даўняму прыяцелю, які, дарэчы, удзельнічаў у спектаклях Дуніна-Марцінкевіча? Або Аляксандру Ельскаму, у якога ў Замосці зберагаўся пазней гэты здымак з аўтографам? У 1893 годзе копію з экземпляра А. Ельскага зрабіў Б. Эпімах-Шыпіла ў Пецярбурзе. Гэтая копія выяўлена нядаўна Я. Янушкевічам у Цэнтральным дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва БССР у Мінску сярод іншых матэрыялаў Б. Эпімах-Шыпілы. А арыгінал яшчэ тады, у 1893 годзе, быў вернуты А. Ельскаму і пасля смерці апошняга (у 1916 годзе) недзе згубіўся, як і многія іншыя скарбы з яго надзвычай багатых збораў па гісторыі беларускай культуры.
На пачатку нашага стагоддзя, з узнікненнем беларускіх выдавецтваў і перыёдыкі, здымак з'яўляецца ў друку, але спачатку ў выглядзе перамалёвак. У 1906 годзе пецярбургскае выдавецтва "Загляне сонца і ў наша ваконца" выпусціла паштоўку з такой перамалёўкай невядомага мастака. Малюнак рабіўся, несумненна, па копіі Б. Эпімах-Шыпілы, бо ён быў адным з самых актыўных дзеячаў выдавецтва "Загляне сонца...".
Праз чатыры гады другая перамалёўка (мяркуючы па подпісу – А. Пятровай) друкуецца ў "Нашай ніве". 1922 год. Здымак рэпрадуктуецца ў славутай кнізе акадэміка Я. Ф. Карскага "Беларусы". У Я. Ф. Карскага ён абрэзаны знізу і з правага боку, магчыма, дзеля большай мастацкай выразнасці.
Які экземпляр стаў асновай рэпрадукцыі Я. Ф. Карскага – невядома, але ў 1932 годзе здымак публікуецца зноў, гэты раз са спасылкай на Беларускі музей у Вільні. Гэта ўклейка-франтыспіс манаграфіі польскага славіста Юзафа Галомбака пра Дуніна-Марцінкевіча. Тут адбітак надрукававаны амаль цалкам, адрэзаныя толькі падлога на пярэднім плане і, як у Я. Ф. Карскага, невялікі край справа.
У наш час пра здымак цікава пісаў У. Содаль. Шмат разоў узнаўляўся ён у самых розных выданнях, але па рэпрадукцыях Я. Ф. Карскага і Ю. Галомбака. Арыгіналы лічыліся страчанымі. Пры паўторным капіраванні і рэтушаванні аўтэнтычныя рысы аблічча Дуніна-Марцінкевіча паступова губляліся. Таму паўстала пытанне пра рэканструкцыю здымка. Фотарэканструкцыя У. Лукашыка надрукавана ў часопісе "Мастацтва Беларусі" (1983, № 3, с. 16).
I вось вялікая падзея ў іканаграфіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: арыгінал здымка знайшоўся! Ён выяўлены ў фондах Дзяржаўнага музея БССР**. Збярогся някепска; зроблены на даволі тонкай – як на сённяшні погляд, – але вельмі трывалай паперы. Памер 5,3Х8,9 сантыметра. Адлюстраванне рудаватага колеру, без палёў. На адвароце наклейка-этыкетка з друкаваным надпісам па-польску: "ZAKLAD FOTOGRAFICZNY A. PROSZYNSKIEGO w Minsku Litewskim".
Унікальны здымак прыклеены верхнім краем да кардоннага прамавугольніка крыху большых памераў так, што ўтварыліся палі. На адваротным баку – пячатка Беларускага музея ў Вільні і выбітыя нумаратам лічбы: 7053 (відаць, інвентарны нумар музея). Ніжэй выведзены цяперашні інвентарны нумар Дзяржаўнага музея БССР: 31282. Пячатка першага з гэтых музеяў ёсць таксама на знешнім баку здымка, у левым ніжнім рагу.
Такім чынам, перад намі экземпляр Беларускага музея ў Вільні, з якога рабіў рэпрадукцыю Ю. Галомбак. Згодна інвентарным кнігам Дзяржаўнага музея БССР здымак атрыманы з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Як высветлілася, пры расфарміраванні пасля вайны Беларускага музея частка матэрыялаў трапіла з Вільнюса на Беларусь – у музей Айчыннай вайны, а адтуль у Дзяржаўны музей. З імі і была неацэнная выява Дуніна-Марцінкевіча.
Арыгінал здымка (як, дарэчы, і копія, што захоўваецца ў архіве-музеі літаратуры і мастацтва) цалкам пацвярджае выказаную намі ў кнізе "Героі і музы" думку, што аўтарам яго быў мінскі фатограф Антон Антонавіч Прушынскі.
Гісторыя беларускага фотамастацтва яшчэ не напісана. Ведаем мы пра яе мала. Дастаткова сказаць, што ў энцыклапедычным даведніку "Мінск" (выданне 1980 года) значыцца, быццам першая фатаграфія адкрыта ў гэтым горадзе ў 1871 годзе. Фотаграфічная ж дзейнасць Прушынскага адносіцца да 50-ых – пачатку 60-ых гадоў і была спынена арыштам у 1863 годзе. Паводле слоў сястры, Антон меў прыродныя схільнасці да мастацтва, вывучаў фотасправу за мяжою і, "выпісаўшы надзвычай каштоўныя фотаграфічныя апараты, абсталяваў у горадзе Мінску першакласную фотаграфічную майстэрню".
Звесткі пра пачатак фатаграфіі ў Мінску знаходзім у кнізе польскага даследчыка Уладзіслава Еўсявіцкага "Казімір Прушынскі", якая выйшла ў Варшаве ў 1974 годзе ў выдавецтве "Інтэрпрэс". Прысвечана яна памяці выдатнага вынаходніка ў галіне кінематаграфіі Казіміра Прушынскага (1875 – 1945), унука мінскага фатографа.
Папярэдне два словы пра Казіміра. Сучаснікі называлі яго "Калумбам кінематаграфіі". Ён прапанаваў кінаапарат арыгінальнай канструкцыі яшчэ ў 1895 годзе, адначасова з братамі Люм'ерамі, калі кіно рабіла самыя першыя крокі. Называўся апарат "плеограф". К. Прушынскім запатэнтавана таксама мноства іншых плённых ідэй у галіне кінематаграфічнай тэхнікі. Асабліва вялікую службу кінамастацтву саслужыў "аераскоп" К. Прушынскага – першая ў свеце ручная камера для кіназдымак, запатэнтаваная ў 1910 годзе. Яна паспяхова выкарыстоўвалася аператарамі многіх краін на працягу двух дзесяцігоддзяў. У 1945 годзе К. Прушынскі загінуў у Маутхаўзене, куды быў вывезены гітлераўцамі. Пра яго гаварылі: "...Калі б Прушынскі нарадзіўся пад шчаслівай зоркай, то яго "плеограф" замяніў бы назву "кінематографа" і мы казалі б сёння разам з мільёнамі людзей аб сусветнай "плеаграфіі", а не "кінематаграфіі".
Дык вось высвятляецца, што гэты выдатны вынаходнік – унук Антона Прушынскага. У кнізе пра ўнука адведзена годнае месца і дзеду-мінчаніну.
У прыватнасці паведамляецца: "Цікавасць да фатаграфіі існавала ў сям'і Прушынскіх даўно. Дзед Казіміра, Станіслаў Антон, меў у Мінску фотамайстэрню, заснаваную ўжо ў 1839 годзе, гэта значыць амаль адразу пасля таго, як у Францыі стала вядома вынаходства фатаграфіі Луі Мандэ Дагера. З гэтай майстэрняй звязана цікавая дэталь з жыцця фатографа-патрыёта. У часе следства пасля другога арышту было адкрыта, што Прушынскі ў сваёй дагератыпнай майстэрні (так у той час называлі фатаграфію) карыстаўся пры здымках крэслам з высокай спінкай, на версе якой знаходзіліся выявы "арла" і "пагоні"... У часе судовага разбору гэтае крэсла з'яўлялася рэчавым доказам абвінавачвання. Як ужо ведаем, Станіслаў Антон Прушынскі быў тады сасланы ў Томск. Заснаваў там таксама фотамайстэрню, з якой карміў сябе і сям'ю".
Такім чынам, ёсць новае пацвярджэнне ранняга ўзнікнення фатаграфіі ў Мінску. Праўда, адкрыць фотамайстэрню ў 1839 годзе сам А. Прушынскі не мог. З яго следчай справы, якая зберагаецца ў гістарычным архіве ў Вільнюсе, вядома, што пад час паўстання К. Каліноўскага яму было 36 гадоў. Выходзіць, у тым годзе, да якога У. Еўсявіцкі адносіць пачатак мінскай фатаграфіі, А. Прушынскі быў яшчэ зусім хлапчук. Дата "1839 год" або легендарная, або ў А. Прушынскага былі свае папярэднікі.
У кнізе У. Еўсявіцкага падаецца цікавая фатаграфія – А. Прушынскі ў сваёй фотамайстэрні ў Томску. Прыводзяцца ў кнізе звесткі пра сувязь Антона Антонавіча з рэвалюцыйным рухам яшчэ ў часы Крымскай вайны, калі ён быў упершыню арыштаваны і зняволены на некалькі месяцаў. Пасля другога арышту (у 1863 годзе) А. Прушынскі высылаецца ў Томск. "Яго жонка Палагея з Кулакоў, – гаворыцца ў кнізе, – разам з дзецьмі адправілася за мужам у выгнанне".
У тым жа 1863 годзе ў Мінску кароткі час у друкарні губернскага праўлення друкаваўся часопіс "Фотографическая иллюстрация" на рускай мове. Яго выдавец нехта П. Архангельскі прыехаў з Цверы, дзе выйшлі сем першых нумароў часопіса. У Мінску быў выпушчаны адзін здвоены нумар 8 – 9, і на гэтым выданне спынілася.
Часопіс гэты цяпер вельмі рэдкі. Даследчык старога Мінска У. Дзянісаў пазнаёміў мяне з ксеракопіяй артыкула "Мінск" з .№ 8 – 9. Падпісаны крыптанімам "Ар.....ский" (сам выдавец) артыкул даволі павярхоўны і не ва ўсім дакладны, але цікавы тым, што падае звесткі пра тагачасныя мінскія фатаграфіі. Вось П. Архангельскі апісвае плошчу Высокага рынку (плошча Свабоды): "...Гэта плошча цяпер забудавана велізарнымі будынкамі, сярод якіх галоўную ролю адыгрывае губернатарскі дом і вялікі корпус прысутных месцаў. Насупраць рускага праваслаўнага сабора ўзвышаецца велічны каталіцкі катэдральны касцёл з дзвюма вежамі або званіцамі, побач з ім размяшчаецца паліцыя ў будынку, што раней займала ратуша, высокая вежа якой ператворана цяпер у каланчу. На гэтай жа плошчы размяшчаецца мураваны тэатр, які належыць аднаму з мясцовых жыхароў. Ад плошчы ідуць вуліцы: Францысканская, Зыбіцкая, Зборавая і Дамініканская, што вылучаюцца сваімі цудоўнымі будынкамі і мноствам магазінаў. На першай размешчаны цудоўны будынак гімназіі і дзве адзіныя ў горадзе фатаграфіі. Першая – Прушынскага, вельмі нявопытнага фатографа, які падтрымліваецца польскім насельніцтвам і цяпер арыштаваны за ўдзел у мяцяжы, – другая Якава Аляксандравіча Брафмана, выдатнага фатографа, які па свайму майстэрству заслугоўвае заняць самае галоўнае месца ў коле нашых рускіх фатографаў".
Ці варта казаць, што гэтыя параўнальныя характарыстыкі фотамайстроў прадыктаваны матывамі, далёкімі ад аб'ектыўнасці.
Антон Прушынскі – адзін з пачынальнікаў беларускай фатаграфіі – павінен увайсці ў гісторыю нашай культуры. Здымак Дуніна-Марцінкевіча – сведчанне яго майстэрства і перадавых грамадскіх сімпатый.

* Гэты артыкул напісаны сп. Кісялёвым даволі даўно, але каштоўнасць адкрыцця аўтара не зменшылася з бегам часу. І таму, як рэдактар веб-альманаха Photoscope.by, я палічыў неабходным даць артыкулу "другое жыццё". Акрамя таго, сучасная тэхніка сканавання выявы дапамагае адкрыць новыя падрабязнасці "жыцця" самога фотаздымка. Адзін з арыгіналаў гэтай унікальнай фатаграфіі захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі і мне пашчасціла трымаць гэты крохкі "адбітачак вечнасці" у сваіх далонях. І вось да якой высновы можна прыйсці падчас аналізу адсканаванай фатаграфіі.
Хутчэй за ўсё В.Дунін-Марцінкевіч трэмае ў руцэ не рукапіс, як запэўнівае нас аўтар артыкула, а нейкую газету або іншы друкаваны твор. Прычым у момант з'яўлення фотаздымка назва гэтага друкаванага твора была цалкам чытэльнай. Звярніце ўвагу на тое, якім чынам трымае Дунін-Марцінкевіч гэтыя паперы: ён быццам адмыслова дэманструе нам тытульны аркуш з надпісам. Аднак пазней назва знікла: яна была бязлітасна здрапана рукой ананімнага цэнзара або занадта пільнага ахіварыуса. Драпіны на фатаграфіі даволі глыбокія і грубыя і зусім не падобныя на прафесійнае рэтушаванне, якое звычайна выконваў сам фатограф, або ягоны памочнік (апошнія маглі гэта зрабіць непасрэдна на негатыве, а для пазітыўнага адбітка яны б выкарысталі травільны раствор). Што ж было напісана на гэтых паперах? Ці знойдзецца адказ на гэтае пытанне? – У.Парфянок.
** Сучасная назва Дзяржаўнага музея Беларусі – Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. – У.П.