Анры Карцье-Брэсон (Henri Cartier-Bresson, нар. у 1908) – жывая легенда "прамой фатаграфіі", аўтар метаду "вырашальнага моманту" ў фатаграфіі, які зрабіў рэвалюцыйны ўплыў на дакументальную фатаграфію дваццатага стагоддзя. Ён нарадзіўся ў заможнай французскай сям'і, якая займалася тэкстыльным бізнесам, і таму бацькі бачылі яго прадаўжальнікам фамільнай традыціі. Аднак пасля вучобы ў ліцэі Анры Карцье-Брэсон абірае шлях сваіго дзядзькі-мастака і пачынае вывучаць жывапіс.
Да фатаграфіі Карцье-Брэсон далучаецца ў канцы 20-х гадоў. Захоплены фатаграфіяй Эжэна Атжэ (Atget), які фатаграфаваў Парыж на самым пачатку дваццатага стагоддзя, Карцье-Брэсон таксама пачынае выкарыстоўваць "драўляную" камеру са штатывам, аднак вынікі яго не вельмі задавальняюць сваёй празмернай статычнасцю. Збіраючыся на пачатку 30-х гг. у далёкую вандроўку па Заходняй Афрыцы, Карцье-Брэсон набывае партатыўную камеру "лейка", якія толькі што з'явіліся на рынку, і нечакана адкрывае для сябе новыя унікальныя мажлівасці фотакамеры.
Уваходжанне ў свет фатаграфіі было імклівым: ужо у 1932 годзе ягоныя здымкі пачынаюць з'яўляцца ў ілюстраваных часопісах Еўропы і Амерыкі. Збліжэнне ў гэтыя ж гады з такімі выбітнымі фігурамі сучаснага мастацтва як Ман Рэй (Man Ray) і Андрэ Кертэс (Kertesz) надало новы стымул маладому фатографу. Ён едзе ў этнаграфічную экспедыцыю ў Мексіку (1934), а праз год прыязджае ў Нью-Йорк, каб вывучать кінематограф. Праз два гады ён ужо сам здымае дакументальны фільм пра падзеі Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. З пачаткам Другой сусветнай вайны яго прызываюць на службу ў французскую армію ў кінафотападраздзяленне. У 1940 годзе Карцье-Брэсон трапляе ў палон да нацыстаў і толькі трэццяя спроба ўцёкаў з палону была удалай (1943). Нелегальна вярнуўшыся ў Парыж, Карцье-Брэсон арганізоўвае там некалькі фатаграфічных груповак, якія дакументуюць Парыж падчас яго акупацыі нямецкімі войскамі. У гэты ж час ён стварае унікальную серыю фотапартрэтаў людзей мастацтва (сярод якіх Матыс, Брак, Кладэль).
У 1946 годзе нью-йоркскі Музей сучаснага мастацтва (МоМА) ладзіць адну з самых прадстаўнічых выстаў ягонай фатаграфіі. У 1952 годзе выходзіць адна з самых уплывовых кніг у свеце мастацкай фатаграфіі – кніга з текстам і фатаграфіямі Анры Карцье-Брэсона Images а la Sauvette ("Вобразы мімаходзь"). Назва амерыканскага выдання гэтай кнігі, якое выходзіць услед за французскім, – Decisive Moment ("Вырашальны момант") – імгненна ўваходзіць у фатаграфічны абіход і пачынае выкарыстоўвацца як тэрмін для азначэння метадаў фатаграфічнай здымкі, падобных метаду Карцье-Брэсона.
Па словах самога фатографа, "вырашальны момант" – гэта нейкае загадкавае ўзаемадзеянне формы аб'ектаў, якія фатаграфуюцца, і зместу сфатаграфаванай мізансцэны, што фіксуецца фотакамерай у пэўны кульмінацыйны момант. Такі метад дазваляе дакументальнай фатаграфіі ператварыцца з абязлічанага регістрацыйнага запісу ў "адухоўлены" дакумент. Вялікая колькасць ганаровых званняў, якія атрымаў Карцье-Брэсон за сваю творчасць, а таксама безліч публікацый, выстаў, паслядоўнікаў і пераймальнікаў, ставяць яго ў шэрагі самых уплывовых асобаў у сучасным фотамастацтве.