Джоўль-Пітэр ВІТКІН (Joel-Peter WITKIN) – бясспрэчна, адзін з самых экстраардынарных фотамастакоў сучаснасьці. Ён захапляецца жывапісам Фра Анджэліка* і вельмі высока цэніць фатаграфіі Лі Фрыдляндэра**. 3 аднога боку, Віткін – амаль што вегетарыянец, чалавек, які шчыра верыць у пераўвасабленьне, зь іншага, – просіць людзей, каб яны пры сваім жыцьці давалі яму дазвол фатаграфаваць іх мёртвыя целы дзеля таго, каб глыбей пранікнуць у таямніцу іх асобы. Прыгажосьць і жах – вось два галоўныя элементы ягонай творчасьці.
Віткін нарадзіўся ў 1939 годзе ў Нью-Йорку. У 1961 годзе пачаў працаваць звычайным лабарантам у студыі каляровай фатаграфіі, а вечарамі вучыўся у Купераўскай школе мастацтва (Cooper Uniol School of Art) па класу скульптуры. Потым – да 1964 г. – служыў фатографам у амерыканскай арміі. Падчас вайсковай службы яму ня раз даводзілася фіксаваць на фотастужку сьмерць вайскоўцаў на манеўрах, выпадкі суіцыду. Пасьля вяртаньня з войска Віткін захапіўся новай ідэяй: ня толькі вывучаць праз фатаграфію самога сябе, але і паказаць сваё разуменыіе Бoгa. Так на пачатку 70-ых гг. зьявіўся цыкл работ "Сучаснныя выявы Хрыста" ("Contemporary Images of Christ"). Пасьля атрыманьня ступені бакалаўра мастацтваў у Купераўскай школе мастацтва ў 1974 г., Віткін паступіў ва Універсітэт Нью-Мехіка для вывучэньня фатаграфіі. Адначасова з вучобай ён працягвае займацца пастановачнай фатаграфіяй. Але цяпер Віткіна менш цікавяць асабістыя фантазіі: болей за ўсё ён жадае здымаць у рэальным часе аўтэнтычную рэакцыю сваіх мадэляў на стрэсавыя сітуацыі, якія ён сам і падстройваў.
Пасьля заканчэньня вучобы Віткін з 1976 па 1981 гг. выкладае фатаграфію ў тым-жа ўніверсітэце. Пад пачатак 80-ых гг. Віткін выпрацаваў свой вельмі эмацыянальны – і вельмі спрэчны! – сьвет вобразаў, сваю складаную тэхналогію друку, якая ўключае і выбарачнае таніраваньне, і выбельваньне, і драпіны на негатыве. Духоўныя пошукі Віткіна штурхалі яго дасьледаваць самыя патаемныя куткі натуры чалавека, самыя розныя праявы чалавечай сексуальнасьці, пераважна дэвіянтныя яе формы. Асоба Віткіна выклікае адначасова і захапленьне, і гнеў. Тым ня менш фатаграфіі Віткіна становяцца прэстыжнымі і набыць іх па аўкцыённай цане па кішэні далёка ня кожнаму ўжо сёньня.
Інтэр'вью, якое мы друкуем у разьдзеле "Пантэон", адбылося падчас наведаньня мастаком Амстэрдама ў 1989 г. i было зьмешчана ў часопісе "Camera International" (№ 24, 1990). Падаём яго зь невялікімі скарачэньнямі.
Уладзімір Парфянок
"Мае творы адлюстроўваюць вар'яцтва жыцьця. У пераважнай большасьці мастацтва Захаду паказвае, што мы ня ведаем, як жыць. Мая творчасьць жыве надзеяй, што нашае ці будучыя пакаленьні будуць глядзець на маё мастацтва як на кавалачак гісторыі эпохі, поўнай разгубленасьці ды адчаю".
Джоўль-Пітэр Віткін.
– Ці лічыце вы справядлівым сьцьвярджэньне, што вы зьяўляецеся Іеранімам Босхам сучаснай фатаграфіі?
– Ня ведаю, хто ўпершыню гэта сказаў, але я асабіста з гэтым згодны. Босх быў, наколькі я ведаю, чалавекам з багатым духоўным сьветам. Я не хачу сказаць, што ён у літаральным сэнсе быў рэлігійным чалавекам. Варта адзначыць і ягоную прыхільнасць да пэўнага культу. Я ж не жадаю быць зьвязаным з якім-небудзь культам, але лічу, што і я – рэлігійны чалавек. 3 Босхам мяне аб'ядноўвае імкненьне ўведаць той сьвет, што існуе поруч з нашым і што існаваў да яго. Калі-б сёньня жыў, так бы мовіць, "мастак цемры", нейкі Босх сучаснага мастацтва, то ён хутчэй нагадваў-бы Фрэнсіса Бэкана***, чым мяне. Я заўсёды аддаю перавагу сьвятлу. І калі сьвятло – адлюстраваньне чысьціні, духоўнасьці ды ўзвышанасьці, дык цемра азначае ўсё цалкам супрацьлеглае...
– Як вы мяркуеце, ваша творчасьць – праява дэкадансу?
– На маю думку, дэкаданс – гэта пэўная эстэтычная праява несувымерных этычных сітуацый. Што да маіх асабістых поглядаў, то я ня лічу сябе дэкадэнтам. Мае творы распавядаюць пра стагнацыю, пра недахоп шчырасьці ды непасрэднасьці ў людзей, якія стрымліваюць праяўленьні сваіх пачуцьцяў. Наш зямны час такі абмежаваны, а мы ператвараем яго ў звычайнае існаваньне. Я-б марыў жыць у краіне, якой кіруе паэт. Зразумела, добры паэт. У Злучаных Штатах грамадства, на жаль, становіцца болей кансерватыўным, урад знаходзіцца пад моцным уплывам баптыстаў ды кансерватыўных хрысьціян, а ідэя свабоды – радыкальна скажоная...
– Ваша творчасьць спалучае ў сабе эклектызм, каталіцызм, у ёй знайшлі адбітак розныя формы палавых дэвіяцый... У якім кірунку будзе ісьці далейшае разьвіцьцё?
– Я ніколі нічога не планую. Мае творы – гэта праявы майго духу, усяго таго, што трапляе ў прастору майго ўнутранага сьвету. Думаю, што маё прызначэньне ў тым, каб выяўляць навакольны сьвет праз візуальныя формы. А чаму мае здымкі маюць рэлігійны зьмест? Проста я няздольны пераадолець гэтае жаданьне. Я занадта нецярплівы, каб абмежавацца толькі сузіраньнем чароўнага Мантэнья**** ці Фра Анджэліка... Што б я ні рабіў, усё можна вытлумачыць як праяву псіхозу. Я думаю, што чалавек павінен быць і сапраўды вар'ятам, каб убачыць вар'яцтва сьвету. Аднак гэта павінна быць нейкае функцыянальнае вар'яцтва. Калі ў мяне зьяўляюцца нязвычайныя ідэі, гэта ня што іншае, як рэакцыя на зробленае мною раней. Для мяне працэс стварэньня мастацкага твора – гэта ахвярапрынашэньне, гэта малітва, гэта гімн, гэта трыумф творчай сілы. Я глыбока і шчыра веру ў пераўвасабленьне, веру, што мы праходзім праз пэўныя жыцьцёвыя цыклы. Мая новая кніга называецца "Багі зь Зямлі й Неба" ("Gods From Earth and Heaven") таму, што я адораны пэўнымі здольнасьцямі, пэўным талентам кагосьці, хто жыў да мяне. Я вывучаў карму, я вандраваў (з дапамогай медыумаў) у мінулае. І двойчы мне было сказана, што я – Лангінус, вой, які пранізаў цела Хрыста... Уласна кажучы, зь дзяцінства я любіў вострыя рэчы.
– Дык вось чаму вашы негатывы такія падрапаныя!
– Так. І вы ведаеце, кім я хацеў стаць у дзяцінстве? Большасьць дзяцей жадаюць быць пажарнікамі ці паліцыянтамі. Аднак я – гэтага я яшчэ нікому ніколі не казаў – хацеў працаваць на фабрыцы (зь 9 да 5) і прыбіваць цьвікамі да крыжа цела. Павінна быць нейкая сувязь паміж расьпяцьцем і маімі папярэднімі жыцьцямі...
– А як вы на самай справе ствараеце свае фатаграфіі?
– У большасьці выпадкаў паміж мной і маімі мадэлямі існуе нешта накшталт дамовы, нейкі план. Я прашу іх стварыць такі вобраз, які не патрабаваў-бы "аранжыроўкі". Сцэна для мяне – гэта ня проста сцэна, а рэквізіт – ня толькі рэквізіт. Гэта сьвяшчэнныя знакі, абразы, якія робяць суб'ект цэнтрам усяго. Маё прызначэньне – быць сьведкам, назіральнікам, я-б нават сказаў, Богам. Бо гэты чалавек на сцэне перад маім фотаапаратам дзеліцца сваімі снамі, сваімі фантазіямі. Для мяне гэта такая-ж адказнасьць, як глядзець на аголенае цела сьпячага чалавека, якога кахаю. Гэта і права, і прывілей, якія па сваёй сутнасьці – сьвятыя.
– Чаму вы выбралі Галандыю ў якасьці новага месца для сваёй работы?
– Я атрымліваю вялікую асалоду, калі вандрую. Ведаеце, у Партугаліі я фатаграфаваў нябожчыкаў, але Партугалія – вельмі кансерватыўная краіна. Я меркаваў, што Галандыя ў гэтым сэнсе можа быць больш адкрытай ды ліберальнай. Але ж гэта ня так з-за ейнага кальвінізму. Хаця, калі гэта дапамагае грамадству, то гэта выдатна! Для мяне-ж галоўнае тое, што я магу працягваць сваю работу, толькі калі атрымаю дазвол здымаць жывога ці мёртвага чалавека. Шчыра кажучы, калі-б я знайшоў што-небудзь больш дзіўнае, чым чалавек, я-б скончыў сваё жыцьцё самагубствам. Але я ня веру ў гэтае "што-небудзь". Чалавек – ядро ўсёй маёй творчасьці. Прычынай, чаму я фатаграфую людзей ці, прынамсі, рэчы, якія вельмі цесна зьвязаны з чалавечым жыцьцём і чалавечай крохкасьцю, зьяўляецца тое, што чалавек – гэта самая цудоўная з усіх існуючых форм, гэта форма Бога... Калі-б Бог быў кветкай, то і я хацеў-бы стаць кветкай. Я хачу наблізіцца да самой сутнасьці чалавека, а не да таго вобраза, што абумоўлены грамадствам і культурай. Таму я распранаю людзей. Аголеныя людзі – крохкія, сапраўдныя, такімі яны паўстаюць перад сваімі ўрачамі ці перад сваімі каханымі.
– На якіх крытэрыях базуецца ваш выбар вобразаў мінулага?
– Звычайна гэта спалучэньне сьпірытуалізму і неверагоднасьці, няйстотна якой. Расьпяцьце, Магдалена, любы матыў... Гэта ня проста, бо некаторыя людзі думаюць, што іх эксплуатую. На самай справе можна казаць, што эксплуатуюцца якраз тыя людзі, якія фатаграфуюць. Усе мы – эксплуатуемыя. Усе мы – рабы пэўнай сістэмы. Гэта і прыводзіць мяне да пытаньня, як выглядаюць абразы маёй веры. Калі Хрыстос выглядае як на абразах Фра Анджэліка, то для мяне – гэта Хрыстос. Нават калі гэта толькі выдумка. Гэта толькі пытаньне фантазіі, якім быў сёмы дзень пасьля шостага дня тварэньня. Мой жа час – сёньня і, магчыма, гэта восьмы дзень тварэньня.
– Істотную ролю ў вашай творчасьці адыгрывае маска. Яна камуфліруе сацыяльную ролю мадэлі, ахоўвае ейную ці ягоную індывідуальнасьць і дае магчымасьць "прымераць на сябе" больш пажаданую ці больш праўдзівую індывідуальнасьць. Якую маску носіце вы?
– Спадзяюся, што якраз усё наадварот! Жадаючы знайсьці ісьціну, я згубіў маску і стаў болей адкрытым і сумленным, бо стала меней таго, што трэба ўтойваць. Маска – метафарычна – гэта калі індывід у сацыяльным і культурным аспектах хавае сваю сутнасьць, свой сапраўдны дух, свой унутраны голас, сваё "я". Калі мы носім маску, то гэта можа быць маска, якая паказвае нас як функцыянераў у жыцьці, так званая сацыяльная маска. Мы носім культурную маску, што паказвае, якія мы выхаваныя. Але сапраўдная маска (памятаеце словы Йетса*****: "Я шукаю твар, які меў да таго, як быў створаны сьвет"?) – гэта маска, якую мы маем, калі нараджаемся...
– Аднойчы вы сказалі: "Перш чым я памру, я хацеў-бы быць у сувязі з Хрыстом". Аднак зьмест вашых твораў, здаецца, супярэчыць гэтаму жаданьню.
– Я так ня думаю. Я ня зусім уяўляю сабе зьнешні выгляд, фігуру Хрыста. Але я адчуваю неабходнасьць быць зьвязаным з Абсалютам. І ўсё, што я раблю, такое ж сьвятое і дзіўнае, як у Фра Анджэліка – майго любімага мастака! Калі я памру, я прынясу свой дух і свае творы на алтар Бога і прыму любы суд... Я не магу ісьці іншым шляхам. Я іду шляхам свабодным, але цяжкім і поўным болю. Я ведаю, што шмат якія людзі, каго я фатаграфаваў, бясформенныя. Гэта метафарычна ў адносінах да ўсіх нас. У цемры ўсе мы аморфныя і маем аднолькава скажоныя абрысы. Вось, напрыклад, "Партрэт карліцы" ("Portrait of a Dwarf", 1987). Усёй сваёй сутнасьцю жанчына паказвае, што яна – частка нашага жыцьця. Яна не жадае, каб з ёй забаўляліся, як зь дзіцем. Гэта сумна, таму што гэтая жанчына – вельмі таленавітая актрыса. Я паважаю гэтую асобу, перш за ўсё, за яе здольнасьць пакутаваць. Урэшце, пакутуем усе мы, але яе пакуты – значна глыбейшыя... Мы прынізілі чалавечае быцьцё. І я хацеў-бы знайсьці прычыну такога прыніжэньня. Я ўпэўнены, што кожная асоба – унікальная, дзіўная і прыгожая...

Гэты артыкул упершыню быў надрукаваны ў часопісе "Мастацтва" (ISSN 0208-2551). 1992, № 6.
* Фра Беата Анджэліка (Fra Beato Angelico, каля 1400-1455 гг.) – фларэнтыйскі жывапісец Раньняга Адраджэньня, манах-дамініканец.
** Лі Фрыдляндэрр (Lee Friedlander, нap. 1934 г.) – амерыканскі фотамастак, вядомы сваімі "сацыяльнымі ландшафтамі" і здымкай аголенага цела.
*** Фрэнсіс Бэкан (Francis Bacon, нap. 1909 г.) – вядомы сучасны англійскі мастак-сюррэаліст.
**** Мантэнья (Mantеgna, 1431-1506 гг.) – італьянскі жывапісец, гравёр Раньняга Адраджэньня.
***** Йетс (W. B. Yeats, 1865-1939 гг.) – класік ірландскай літаратуры, паэт і драматург.