Лі Фрыдляндэр (Lee Friedlander, нар. 1934), які па праву лічыцца адным з класікаў сучаснай амерыканскай фатаграфіі, зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі мастацкай крытыкі пасьля выхаду ў сьвет яго фотаальбома "Аголеныя" ("Nudes". 1991). I кніга, і выстава фатаграфій з той жа назвай, куды ўвайшлі здымкі аголеных жанчын, што былі зроблены на працягу болей чым дзесяці гадоў, выклікалі вялікі рэзананс у мастацкіх колах. Выпрацаваўшы ў 60-ых гадах свой уласны, даволі-такі жорсткі падыход да здымкаў сцэн штодзённага вулічнага жыцьця, a таксама звычайных людзей і іхняга атачэньня – фактычна гэта было творчае пераасэнсаваньне эстэтыкі фотаздымка з сямейнага альбома, – Фрыдляндэр выкарыстаў той жа прыём і пры здымцы аголенага цела, дабіваючыся часам ашаламляльнага эфекту.
Англійскі часопіс "Творчая камера" ("Creative Camera". 1991. № 312), зьвярнуўся да амерыканскай эсэісткі Вікі Гольдберг (Vicki Goldberg) з просьбай падзяліцца сваімі думкамі пра творчасьць Фрыдляндэра, асабліва ў сувязі з выхадам кнігі "Аголеныя". Падаем перклад гэтага інтэрв'ю з некаторымі скарачэньнямі.
– Якая існуе сувязь паміж актамі Фрыдляндэра і ягонымі іншымі найбольш вядомымі фатаграфіямі?
– На вулічных здымках мы бачым розныя рэчы як застыўшыя манументы, быццам бы прыціснутыя хаосам рэкламных шыльдаў на Таймс-Сквер. Акт-фатаграфіі таксама зьяўляюцца праявай цікавасьці аўтара да штодзённага жыцьця, да ягоных дэталяў, калі дэталі – не столькі істотная частка выявы, колькі галоўная... У "Аголеных" мы бачым тую ж манеру здымкі Фрыдляндэра, тую ж стрыманасьць і адчужанасьць аўтара, тую ж зацікаўленасьць у назіраньні і разглядваньні. Акты Фрыдляндэра зьяўляюцца вынікам ягонай вялікай цікавасьці да навакольнага сьвету, вынікам яго падыходу да гэтага сьвету як незалежнага назіральніка.
Я зьвярнула ўвагу на тое, што папярэдняя кніга Фрыдляндэра "Як аднавокі кот" ("Like A One-Eyed Cat") пачынаецца з фатаграфіі нейкіх джазавых музыкантаў, што заснулі ў аўтобусе, a заканчваецца здымкам аголенай жанчыны, якая сфатаграфавана са сьпіны. Кніга "Аголеныя" пачынаецца фотаздымкам жанчыны, зьнятай таксама са сьпіны, праўда крыху больш інтымна, чым у папярэднім выпадку, а ў канцы – здымак жанчыны, якая заснула, адвярнуўшы ад нас свой твар убок. Гэта вельмі важная дэталь, што абедзьве кнігі пачынаюцца і заканчваюцца здымкамі людзей, якія сьпяць і (альбо) адварочваюцца ад нас. Гэтая дэталь – як падказка таго, у чым жа сутнасьць суадносін паміж аўтарам і тым, каго ён здымае: застацца незаўважаным і ў той жа момант здымаць іншых. Менавіта такім чынам Фрыдляндэр рабіў свае вулічныя здымкі, здымкі працоўнага люду на фабрыках і, нарэшце, здымкі аголеных жанчын. Ён і сапраўды – незацікаўлены (аднак далека не раунадушны), аб'ектыўны назіральнік...
– Якое вашае асабістае ўражаньне ад актаў Фрыдляндэра?
– Я мяркую, што ў пераважнай большасьці гэта цудоўныя работы, але ўсё-такі гэта даволі незвычайная падборка фатаграфій. У кнізе ўсе яны зьвязаны адна з адной у ланцужок, што зьяўляецца пэўным дасягненьнем. Як і ў кожнага фатографа, у Фрыдляндэра ёсьць і менш удалыя работы ў параўнаньні з іншымі. Але галоўнае тое, што свой аб'ект для здымкаў аўтар паспрабаваў убачыць інакш, па-новаму, так бы мовіць, першаадкрыць... Цікавая карціна атрымліваецца. Большасьць гэтых актаў непадобныя на зробленыя другімі фатографамі, і ў той жа час яны суадносяцца з іншымі творамі мастацтва. Фрыдляндэр зьмяшчае гэтыя антрапаморфныя (ці нават біяморфныя) формы пасярод мноства іншых рэчаў у манеры, блізкай да манеры Маціса (Matisse), аднак гэта вельмі фатаграфічны характар бачаньня. Гэта ёсьць фатаграфаваньне без аніякага прыхарошваньня. Мы бачым кожны сінячок, кожны прышчык, кожную незагарэлую лапінку на целе, кожны валасок на нагах... Фрыдляндэр без аніякіх ваганьняў дэманструе ўсе "адзнакі жыцьця" на целе чалавека, якія фатаграфія здольна зафіксаваць... Я думаю, што гэта цудоўна, калі фатограф, здымаючы аголеную мадэль, не выкарыстоўвае макіяж і калі ён выбірае мадэлі, целы якіх вельмі далёкія ад ідэалу. Я заўсёды вітаю, калі фатограф успрымае ўсё багацьце тыпаў жаночых цел. На гэтых здымках усе яны даволі маладога ўзросту, але не німфеткі; і мне нават шкада, што сярод іх няма жанчын больш сталых...
– Што, па-вашаму, зьяўляецца найбольш характэрным для гэтых актаў?
– Думаю, што цалкам новы падыход. Гэтыя акты зьяўляюцца пераходным зьвяном паміж фатаграфіямі распранутых і фатаграфіямі аголеных жанчын, паколькі ўсе яны – распранутыя па сваёй волі і таму не саромеюцца сваяго голага цела. Звычайна аголенае жаночае цела выклікае нейкую ўзбуджанасьць, аднак тут мы гэтага не адчуваем. Гэтыя здымкі хутчэй за ўсё больш пра анатомію, чым пра эротыку. Жанчыны на іх – аб'екты, аднак, не аб'екты сексуальнай страсьці. Яны былі выбраны фатографам з-за іхняй ярка выяўленай энергіі прыцягненьня, як цудоўныя вобразы-формы ў цэнтры якога-небудзь геаметрычнага малюнка. Тут адначасова прысутнічаюць асаблівы прысмак інтымнасьці і бясстраснасьць. Акты Фрыдляндэра трошкі нагадваюць мне малюнкі Дэга (Degas), калі вы быццам бы падглядваеце праз замочную шчыліну за жанчынай, якая прымае ванну і не здагадваецца, што за ёй назіраюць. Гэта далёка не сексуальна стымулюючыя здымкі, бо на іх мы бачым жанчыну як форму, як біялагічную форму... Яны пра вуайярызм, аднак без ягоных брудных адценьняў. Яны пра амаль клінічную дапытлівасьць і таму адрозьніваюцца ад большасьці падыходаў да акт-фатаграфіі.
Кніга "Аголеныя" стварае ўражаньне, што Фрыдляндэр, калі пачынаў працаваць над гэтым праектам, быў пад уплывам Уэстана (Weston) з ягонымі, так бы мовіць, класічнымі аголенымі формамі. Аднак, здаецца, гэтая дасканаласьць яго не вельмі вабіла. Фрыдляндэр быў зацікаўлены ў нечым больш незвычайным, у нечым больш скажоным і нават у нейкай акрабатычнасьці поз, якія прымаюць ягоныя мадэлі. Так што час ад часу ствараецца ўражаньне, што ён нават перабраў меру... Сярод іх ёсьць некалькі такіх актаў, якіх я ніколі нідзе не сустракала paней, бо часткі цела аголенай жанчыны складзены разам так дзіўна, што гэта стварае нейкія новыя формы... Карацей кажучы, я думаю, што Фрыдляндэр адшукаў шмат новых крыніц эмацыянальнага ў акт-фатаграфіі. I, перадусім, гэта разьмяшчэньне аголенага цела пасярод звычайных рэчаў штодзённага жаночага туалету, пасярод аконных жалюзі, радыятараў, розных хатніх забавак... Аголеныя Фрыдляндэра знаходзяцца ў сваіх дамах пасярод лёгка пазнавальных штодзённых дробязяў, гэта і дае новы эстэтычны вынік.
Мне заўсёды вельмі прыемна бачыць, як нехта імкнецца знайсьці што-небудзь новае і нарэшце дамагаецца гэтага. Кажуць, што ў вялікіх пісьменьнікаў ёсьць адзіная ідэя і што яны спрабуюць раскрыць яе зноў і зноў – і так усё сваё жыцьцё. Фатографы не вельмі адрозьніваюцца ад пісьменьнікаў у гэтым сэнсе. Яны часьцей зьмяняюць аб'екты сваіх здымкаў, але не свой стыль. На працягу ўсёй сваёй кар'еры Фрыдляндэр шмат разоў мяняў свае аб'екты. Адны з іх мне падабаліся больш, іншыя – менш. Аднак я лічу гэтую работу вельмі цікавай і думаю, што гэта цудоўна, калі сталы чалавек прагне зрабіць нешта новае і дасягае выніку.

Артыкул упершыню быў надрукаваны ў часопісе "Мастацтва". 1993. № 9