«школу» належыць разглядаць у перспектыве больш шырокай “новай хвалі ў фатаграфіі Беларусі” – творчай фатаграфіі, якая развівалася з сярэдзіны 1980-х гадоў у некалькіх беларускіх гарадах і прынцыпова адрознівалася ад папярэдняй».
Уявіце: мы сядзелі за сталом, усе досыць сталыя людзі, 25–30 гадоў, з вышэйшай адукацыяй, і ў поўнай цішыні вяшчаў Лабко, а мы, як зачараваныя шкаляры, за ім запісвалі».
Адзін з першых выхадаў у свет адбыўся ў 1988 годзе ў межах першай экспазіцыі беларускага сучаснага мастацтва ў Доме кіно, дзе была паказаная першая вялікая выстава новай фатаграфіі – «Пачатак».
Дагэтуль не з’явілася ніводнага паўнавартаснага даследавання, не створаны архівы, беларускія музеі не спяшаюцца набываць працы нашых суайчыннікаў, якія ўжо сталіся сусветнымі легендамі.
Галоўнае – каб сабралася кола неабыякавых аднадумцаў, гатовых, як калісьці «Беларускі клімат», засвоіць нашую культурную пустыню.