pARTisan. №20, 2013.
Уявіце: мы сядзелі за сталом, усе досыць сталыя людзі, 25–30 гадоў, з вышэйшай адукацыяй, і ў поўнай цішыні вяшчаў Лабко, а мы, як зачараваныя шкаляры, за ім запісвалі.
тут гаворка ішла найперш не пра эстэтыку й мітатворчасьць, а пра спробу зразумець сваё асяродзьдзе й пошук сродкаў для матэрыялізацыі гэтага ўяўленьня.
Было зразумела, што ўсё гэта няпраўда, таму існавала ўнутраная патрэба знайсьці сапраўдную сучаснасьць. Многім людзям, напэўна, цяжка было гэта перажываць, а мастакам — цікава, таму што для нас гэта была тая глеба, зь якой можна было браць тэму.
Менская фатаграфія больш мэтафізычная, канцэптуальная, разам з тым з актыўным пераўтварэньнем зыходніку: шляхам хімічнай афарбоўкі, працы зь некалькімі нэгатывамі, з тэатралізацыяй. Так мы рэфлексавалі над рэчаіснасьцю.
Унутры ж мяне могуць суіснаваць некалькі рэальнасьцяў — у залежнасьці ад ведаў, усьведамленьня шматлікіх рэчаў і часу, у якім мы жывем. Вядома, праўдзівая рэальнасьць існуе — але хто яе можа бачыць?
Такім чынам, фатаграфія сёньня — найперш ідэя. Калі вам няма пра што сказаць, — ня трэба фатаграфаваць.
Я бачу ў гэтай тэме вялікую карціну жыцьця, якая раптам паўстае цалкам і праўдзіва. Адбываецца ўсьведамленьне сьмерці, якое дае разуменьне таго, што на гэтым нашае жыцьцё як асобы не заканчваецца.