pARTisan. №24, 2013.
Калі нехта так авалодае моваю фатаграфіі, што здолее празь яе перадаць свае эмоцыі й выклікаць водгук у іншых, – гэта для мяне й ёсьць добрая фатаграфія.
Я лічу, што традыцыйная чорна-белая фатаграфія дазваляе маладым фатографам атрымаць вельмі добрую мастацкую практыку.
Але разам з гэтым фатаграфія пачала страчваць нешта магічнае, выпадковае, непрадказальнае й нават невыпраўляльнае.
Лічу, што лічба ў пэўным сэнсе разбэшчвае й адвучае думаць, аналізаваць, ставіцца больш крытычна да таго, што здымаеш. Зь візуальнага гурмана ты ператвараесься ў аднаго з шматлікіх усёедаў…
Такім чынам, аматары вынаходзяць, а прафэсіяналы сьвядома выкарыстоўваюць. Гэтыя два полі – прафэсійнае й аматарскае – ня могуць існаваць адно без аднаго.
мы спрабавалі зьмяніць мову фатаграфіі, стаўленьне да яе.
Але потым трэба паціху пакідаць гэтую камфортную прастору й ставіць перад сабой больш складаныя задачы.
На жаль, сёньня няма тых асяродкаў, дзе бесьперапынна ішоў бы працэс разьвіцьця фатаграфічнага мастацтва, акумулявалася б творчая энэргія маладых аўтараў, адбываўся б дыялёг розных пакаленьняў беларускіх фатографаў.
але наўрад ці ёсьць агульнае разуменьне таго, што значыць быць сучасным беларускім мастаком і ствараць сучаснае беларускае мастацтва, цікавае па-за межамі Беларусі.