Кафка як ніхто гарманічна ўпісваецца ў рэаліі краіны, дзе строгія галасы дыктараў у грамадскім транспарце заклікаюць пасажыраў ратаваць лес і прад’яўляць выключна арыгіналы праязных дакументаў.
Той самы працэс, ад якога псіхолагі раяць атрымліваць асалоду. Тая самая эвалюцыя, якою сёння модна грэбаваць.
«Працэс» прадставіў гледачам нейкі зрэз зацікаўленняў маладых беларускіх фатографаў, паказаў стаўленне і ступень асэнсаванасці падыходаў да ўспрымання нашай рэальнасці і сябе ў ёй. І гэтыя працэсы сапраўды аказаліся займальнымі.
Усе яны, цытуючы Сьюзан Зонтаг, – «абарона ад трывогі», незавершанасць і стымул літаральнага, фізічнага «працэсу» руху:
Гэты настрой memento mori нагадвае, што ўтульная прастора кватэр – усяго толькі фармальная ячэйка ў «высокапавярховай труне з высокай шчыльнасцю да сябе падобных».
а ці гатовае наогул беларускае грамадства да таго, каб вырашаць праблемы, якія палягаюць па-за колам тэгаў «бізнес», «look» і «секс», што навязваюцца нам медыя?
«Хіба гэта мы? Дзе ён наогул знайшоў гэтых хіпстэраў?» – абураюцца прыбраныя ўніверсітэцкія студэнты, якія разглядаюць здымкі серыі. Але ж ці не выдатна, што нашая моладзь сёння такая розная?
Менск, мы самі, нашы эмоцыі і будзённасць, сапраўды перажываюць бесперапынныя змены, знаходзяцца па-за нашымі жаданнямі і кантролем – у працэсе пераменаў.